1 чэрвеня 2024, Субота, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ будзе вучыць Паўлічэнку і Караева еўрапейскім стандартам паводзін

7

Эксперты Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) правядуць у вучэбным цэнтры МУС Беларусі семінар па пытаннях удасканалення прафесійных паводніцкіх навыкаў супрацоўнікаў.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Алег Слепчанка.

"4-8 жнівеня эксперты АБСЕ у Вучэбным цэнтры МУС у Менску распавядуць аб еўрапейскім досведзе працы супрацоўнікаў паліцэйскіх структур. Будуць таксама закранутыя некаторыя аспекты ўжывання сілы і зброі, узаемадзеяння грамадства і праваахоўнай сістэмы, а таксама папярэджання хатняга гвалту", паведаміў А.Слепчанка.

На семінары таксама будуць абмеркаваныя пытанні зносін міліцыянтаў з рознымі катэгорыямі грамадзян, у тым ліку з нешматгадовыміі і непаўнагадовымі, якія прадстаўляюць групу рызыкі, адзначыў прадстаўнік МУС.

"Выкладчыкі цэнтра падчас семінара азнаёмяцца з методыкай здымання псіхалагічнай нагрузкі, якая ўзнікае падчас прафесійнай дзейнасці, стварэннем спрыяльнага клімату ў калектыве і пабудовай зносін на бесканфліктнай аснове, авалодаюць рознымі псіхалагічнымі прыёмамі рашэння нестандартных сітуацый", адзначыў А.Слепчанка.

Дадзены семінар з'яўляецца часткай праграмы па развіцці паводніцкіх навыкаў супрацоўнікаў беларускіх органаў унутраных спраў, рэалізуемай офісам АБСЕ у Менску пры ўдзеле эксперта АБСЕ па пытаннях паліцэйскай рэформы Ары Блуда, паведаміў А.Слепчанка.

"Мэтазгоднасць правядзення цяперашняга семінара прадыктаваная неабходнасцю ўдасканалення прафесійных паводніцкіх навыкаў супрацоўнікаў АУС Беларусі з улікам міжнародных стандартаў дзейнасці праваахоўных органаў", адзначыў прадстаўнік МУС.

У цырымоніі адкрыцця семінара прымуць удзел начальнік Вучэбнага цэнтра МУС Аляксандр Зыль, намеснік кіраўніка офіса АБСЕ у Менску Марыя Лагус і эксперт АБСЕ прафесар Ары Блуд, удакладніў А.Слепчанка.

Заўвага www.charter97.org: Нагадаем, што менскі АМАП (узначалены Юрыем Караевым) і спецназ унутраных войскаў (узначалены Дзмітрыем Паўлічэнкам, падазраваным міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі) вядомыя ўсяму свету жорсткімі разгонамі мірных дэманстрацый апазіцыі і збіццём ўдзельнікаў акцый.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках