4 траўня 2024, Субота, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белсату» спрабавалі перашкодзіць зняць сюжэт пра размаляваны помнік Леніну

5

11 лістапада Наваградак наведала здымачная група тэлеканала «Белсат», каб зрабіць сюжэт пра помнік Леніну, які быў абліты фарбай.

Як распавёў прэс-службе БХД кіраўнік мясцовага аддзялення «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Сяргей Ваўчок, працы журналістаў спрабавалі перашкодзіць супрацоўнікі ДАІ.

«Маю машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, - распавёў Сяргей Ваўчок. – Яны пачалі прыдумляць нейкія дзіўныя прычны для пратаколу: нібы, у мяне знятыя заднія сядзенні, а гэтага рабіць нельга».

Паводле Ваўчка, сапраўднай мэтай мясцовага ДАІ была машына здымачнай групы «Белсата».

«Як толькі яны ўбачылі, што машына тэлежурналістаў пачала рухацца, кінулі мяне і панесліся ў сапраўдную пагоню за супрацоўнікамі «Белсата». Дагналі іх, прымусілі спыніцца і пачалі зноў жа шукаць зачэпкі дзеля затрымання. Але такіх не знайшлося, таму машыну «Белсата» міліцыянты ўсё ж такі адпусцілі», -- заявіў актывіст.

Нагадаем, што ўначы 7 лістапада невядомыя аблілі помнік Леніну ў цэнтры Наваградка зялёнай фарбай. Па справе аблітага фарбай помніка супрацоўнікі міліцыі дапыталі актывістку «Маладога фронта» Дар’ю Бахур.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках