11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расшыфроўка самапісцаў самалёта, які ўпаў пад Менскам, зацягваецца

1

Бартавыя самапісцы моцна абгарэлі, спрагназаваць, у якія тэрміны могуць быць расшыфраваныя іх дадзеныя, цяжка.

У лабараторыі Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта ў Маскве працягваюцца працы над аднаўленнем магнітнай стужкі бартавых самапісцаў самалёта расейскай авіякампаніі «С-Эйр» ВАe-125-800 Hawker, які разбіўся 26 кастрычніка пад Менскам.

Пра гэта паведаміў БелаПАН намеснік старшыні МАК Алег Ярмолаў.

Над «чорнымі скрынямі» зараз працуюць спецыялісты Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта. Паралельна, паводле словаў Алега Ярмолава, расследаваннем акалічнасцяў трагедыі займаюцца амерыканскія і брытанскія спецыялісты. Першыя з’яўляюцца прадстаўнікамі дзяржавы-распрацоўшчыцы самалёта і дзяржавы-распрацоўшчыцы і вытворцы рухавікоў, другія – дзяржавы-вытворцы самалёта.

Як паведамлялася раней, самалёт бізнэс-авіяцыі авіякампаніі С-Эйр» ВАe-125-800 Hawker, які ляцеў 26 кастрычніка чартарным рэйсам з маскоўскага аэрапарта Унукава-3 у Нацыянальны аэрапорт «Менск», знік з экранаў радараў у 21.30. Абломкі судна і целы пяцёх загінулых, грамадзян Расеі, былі знойдзны ў 22.43 у лясным масіве прыкладна за паўтары кіламетры ад ўзлётна-пасадачнай паласы каля вёскі Пяцігодка. У катастрофе загінуў кіраўнік кампаніі «С-Эйр» Марат Рамашкін.

Беларуская транспартная пракуратура расследуе справу па ч.3 арт. 314 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў бяспекі руху ці эксплуатацыі чыгуначнага, паветранага ці воднага транспарта).

Бартавыя самапісцы паветранага судна былі знойдзены толькі 28 кастрычніка.

29 кастрычніка ў Менскай абласной бальніцы было праведзена апазнаванне цел загінулых.

Згодна з вынікамі экспертызы, усе, хто знаходзіўся ў самалёце, былі цвярозыя. Пілоты падчас катастрофы былі на сваіх месцах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках