«Савет» скончыўся, так і не пачаўшыся
25- 12.11.2009, 17:33
Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Макей пакрыўдзіўся, што так званы Грамадска-кансультатыўны савет назвалі «бутафорскай і дэкларатыўнай структурай».
У сувязі з выступамі апазіцыйных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, якія з’явіліся ў СМІ, сярод якіх ёсць і чальцы Грамадска-кансультатыўнага савета, што ГКС нібы з’яўляецца «бутафорскай» і «дэкларатыўнай структурай», старшыня Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей разаслаў заяву, у якой гаворыцца, што «некаторыя СМІ пачалі распісвасць «бескарыснаць» і «непатрэбнасць» Савета, абгрунтоўваючы гэта тым, што нібы ўсе пытанні, датычныя рэфармавання выбарчага заканадаўства, ужо, маўляў, вырашаныя на нарадзе ў прэзідэнта».
«У сувязі з выкладзеным мною прынята рашэнне ўзяць тайм-аўт у працы Грамадска-кансультатыўнага савета і правесці персанальныя кансультацыі з чальцамі ГКС пра магчымасць і парадак яго будучай працы. Спадзяюся, што тыя, хто ўвесь час заяўляе пра сваю вернасць Беларусі і адданасць цывілізаванаму грамадскаму дыялогу нарэшце пацвердзяць свае словы рэальнымі і пазітыўнымі справамі на карысць нашай краіны», - заявіў Макей.
Нагадаем, што ў ГКС былі запрошаныя шэраг грамадскіх дзеячаў, аднак ніякага рэальнага ўплыву «савет» не меў.