11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксёндз Амяльчэня: Папа Рымскі перадаў Лукашэнку сувенір, а не медаль

21

ДзяржСМІ перадалі, што падчас сустрэчы кардынал Вальтэр Каспер нібыта ўручыў Лукашэнку медаль Бенедыкта XVI.

Беларускі кіраўнік прыняў сёння прадстаўнікоў рэлігійных канфесіяў, якія прымаюць удзел у міжнароднай канферэнцыі «Хрысціянска-юдзейскі дыялог: рэлігійныя каштоўнасці як аснова ўзаемадапамогі ў грамадзянскай супольнасці ва ўмовах глабальнага эканамічнага крызісу».

Дзяржаўныя СМІ паведамілі, што падчас сустрэчы кардынал Вальтэр Каспер уручыў Аляксандру Лукашэнку медаль Папы Рымскага Бенедыкта XVI. Пры гэтым кардынал перадаў папскае дабраславенне «дзяржаўнай дзейнасці кіраўніка Беларусі ў імя міру людзей».

Каментуючы гэтую навіну для «Радыё Свабода», прэс-сакратар Беларускай рыма-каталіцкай царквы ксёндз Аляксандр Амяльчэня сказаў, што гэтая інфармацыя не зусім дакладная.

«Ніякага медалю не было. Гэта быў сувенір у выглядзе медалю. Абсалютна нармьная практыка. Ён уручаецца як сувенір пры такіх сустрэчах. Ніякага медалю не ўручалі», - сказаў ксёндз.

Ці абмяркоўвалася падчас сустрэчы пытанне візіту Папы Рымскага ў Беларусь?

«Гэтая сустрэча і пытанні, якія абмяркоўваліся на ёй, былі непасрэдна звязаныя з дыялогам», - адказаў Аляксандр Амяльчэня.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка, прымаючы прадстаўнікоў розных канфесіяў, заявіў, што ў Беларусі выпрацаваная «унікальная мадэль адносінаў улады і царквы». У краіне нібыта ствараюцца неабходныя ўмовы для дзейнасці ўсіх зарэгістраваных рэлігійных арганізацыяў. Па словах Лукашэнкі, «нашыя законы не дазваляюць ніякай дыскрымінацыі па расавых, нацыянальных ці рэлігійных прыкметах».

Юрыст царквы «Новае жыццё» Сяргей Луканін пракаментаваў гэтыя заявы:

«Адносна таго, што нашыя законы адпавядаюць усім міжнародным стандартам і не парушаюць правы вернікаў – гэта, мякка кажучы, не зусім так. Напрыклад, ужо ў прэамбуле «Закона аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыяў» ёсць пералік тых канфесіяў, якія там пазначаныя як традыцыйныя ў Беларусі. Паводле духу закона гэта значыць, што яны маюць перавагі перад іншымі канфесіямі. У гэты пералік не ўваходзяць евангелічныя цэрквы. А мы, евангельскія хрысціяне, адчуваем гэта на сабе, - гэтую дыскрымінацыю. Нам не дазваляюць рабіць тое, што дазваляюць іншым канфесія. Напрыклад, амаль немагчыма зарэгістраваць новую супольнасць, немагчыма супольнасці набыць рэлігійны будынак. Між тым, гэтым паспяхова займаюцца іншыя канфесіі», -- паведаміў Сяргей Луканін.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках