2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчук пагражаў нажом кіроўцу хуткай дапамогі

3

Нападаючы патрабаваў везці яго па названым адрасе і забраў у кіроўцы «хуткай» тэлефон.

Мужчына ў Менску пагражаў нажом кіроўцу хуткай дапамогі, паведамілі БелТА ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

«У Маскоўскі РУУС Менска звярнуўся кіроўца КУП «Мінскаўтатранс» і заявіў, што ў 1.30 каля дома па вул.Ясеніна да яго ў аўтамашыну хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыбыла па выкліке, сеў невядомы і, пагражаючы нажом, патрабаваў ехаць па названым адрасе. Затым ён адабраў у кіроўцы тэлефон і ўцёк», - распавялі ў пракурорскім ведамстве.

Пазней па падазроне ў здзяйсненні дадзенага злачынства супрацоўнікі міліцыі затрымалі мужчыну 1984 года нараджэння. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па арт. 207 («Разбой») КК Беларусі, вядзецца следства.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках