16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За ўсталяванне ўнітаза ля помніка Леніну - 10 сутак арышту (Фота)

26

Актывіста «Маладога Фронту» асудзілі за пэрформанс у дзень нараджэння Леніна.

Міхася Ілліна абвінавацілі ў дробным хуліганстве з адбыццём 10-дзённага адміністрацыйнага арышту.

Нагадаем, што 22 красавіка, у 139-ю гадавіну з дня нараджэння таталітарнага кіраўніка СССР Уладзіміра Леніна, берасцейскія актывісты «Маладога Фронту» правялі пэрфоманс - яны ўсталявалі на пастамент каля помніка Леніну ўнітаз і паклалі побач туалетную паперу.

23 красавіка ў 6.00 раніцы супрацоўнікі міліцыі прыйшлі дадому да Міхася Ілліна і забралі яго ў Ленінскі РУУС Берасця.

У судзе Іллін не адмаўляўся, што гэта ён паставіў 22 красавіка на галоўнай плошчы Берасця ля помніка Леніну ўнітаз і паклаў побач рулон туалетнай паперы. Па словах маладафронтаўца, такім чынам ён выказаў сваё стаўленне да камунізму і да існуючага, на яго погляд, дагэтуль у Беларусі культу Леніна.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках