За два дні даляр на біржы падаражэў амаль на 50 рублёў
1- 30.07.2009, 14:31
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 30 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра вырас на 17 рублёў і склаў 2849 рублёў.
Курс расейскага рубля знізіўся на 0,42 рубля і склаў 89,72 беларускіх рублёў за адзін расейскі, еўра таксама знізіўся на 6 рублёў і склаў 4005 рублёў, паведамляе АФН.
Нагадаем, што па выніках таргоў замежнымі валютамі 29 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра вырас на 32 рублі. Такім чынам, толькі за два дні даляр падаражэў на 49 рублёў.
Пры гэтым ў адносінах да валютнага кошыка беларускі рубель умацаваўся на 0,01%: сёння кошт валютнага кошыка склаў 1007,86 рубля супраць 1007,93 у сераду. У параўнанні з усталяванай на пачатак года велічынёй (960 рублёў) курс рубля да кошыка валютаў знізіўся на 4,99%.
Як паведамлялася, 22 чэрвеня НБРБ пашырыў межы дапушчальных ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валютаў з +/-5 да +/- 10 адсоткаў. Г. зн. цяпер кошт кошыка павінен быць у межах ад 864 да 1056 рублёў замест раней заяўленых ад 912 да 1008 рублёў.
З моманту праведзенай 2 студзеня аднамомантавай 20%-ай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 7,51%, да еўра – на 8,16%, да расейскага рубля вырас на 0,49%.