10 чэрвеня 2026, Серада, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да атручвання Віктара Юшчанкі можа быць датычны Беразоўскі

11

Украінскія следчыя дапыталі ў Лондане расейскага алігарха Барыса Беразоўскага.

Аб гэтым паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на ўкраінскія СМІ.

Барыса Беразоўскага дапытаў пракурор-крыміналіст Аляксей Данскі ў амбасадзе Ўкраіны ў Лондане. Пакуль высветленыя не ўсе пытанні, заявіў намгенпракурора Мікалай Галомша. Па ягоных словах, версія аб дачыненні Беразоўскага адпрацоўваецца «вельмі глыбока».

Па версіі следства, атручванне Юшчанкі адбылося ў верасні 2004 года. Тады ён быў кандыдатам у прэзідэнты Ўкраіны. Падчас перадвыбарнай кампаніі Юшчанка адчуў пагаршэнне стану. 10 верасня ў адной з прыватных клінік Аўстрыі ў яго арганізме выявілі дыяксін. Рэчыва патрапіла ў арганізм прыкладна за пяць дзён да гэтага.

Прадпрымальнік Беразоўскі жыве ў Вялікабрытаніі, дзе мае статус палітычнага ўцекача. У Расеі ён знаходзіцца ў вышуку з 2001 года, у адносінах прадпрымальніка ўзбуджана некалькі крымінальных спраў.

У чэрвені 2009 года яму завочна быў вынесены другі абвінаваўчы прысуд. За буйны крадзёж сродкаў кампаній «Аэрофлот», «ЛогоВАЗ» і «АвтоВАЗ» Беразоўскі прысуджаны да 13 год пазбаўлення волі.

У канцы мая Беразоўскі прызнаваўся, што горача падтрымлівае курс дзеючага прэзідэнта Ўкраіны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках