26 красавiка 2024, Пятніца, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь выступіла ў ААН супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі

32

У гэтым пытанні афіцыйны Менск зноў вырашыў падтрымаць Расею.

Беларуская дэлегацыя ў ААН выступіла супраць прыняцця дэкларацыі, якая прызнае тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі пасля расейска-грузінскага канфлікту.

Рэзалюцыя «Аб становішчы ўнутрана перамешчаных асобаў і ўцекачоў з Абхазіі (Грузія) і Цхінвальскага раёна Паўднёвай Асеціі (Грузія)» прынятая ўчора Генеральнай асамблеяй ААН, паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Супраць прыняцця рэзалюцыі рэзка выступілі прадстаўнікі Расейскай Федэрацыі, якія называлі гэты дакумент «палітычна матываваным». Прычынай такой пазіцыі стала тое, што ў дакуменце пазначаныя тэрыторыі называюцца грузінскімі, і такім чынам, рэзалюцыя кажа пра тое, што Генасамблея ААН прызнае тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі.

Акрамя Расеі, супраць прыняцця рэзалюцыі прагаласавалі дэлегацыі 18 краінаў, у тым ліку, дэлегацыя Беларусі. Супраць рэзалюцыі выказаліся таксама Арменія, Алжыр, В'етнам, Куба, М'янма, Сірыя, Лаос, Індыя, Шры-Ланка, Балівія, Венесуэла, Зімбабвэ, Іран і іншыя. Усе гэтыя краіны сур'ёзна сапсавалі свае адносіны з цывілізаваным светам з прычыны жорсткіх рэпрэсіяў супраць унутранай апазіцый.

За прыняцце дакумента прагаласавалі 48 краінаў, уключаючы ўсе краіны-чальцы Еўрапейскага Звяза, 78 дэлегацыяў устрымаліся.

У дакуменце зазначаецца неабходнасць «распрацоўкі графіка, які забяспечыў бы добраахвотнае, бяспечнае, годнае і бесперашкоднае вяртанне ўсіх унутрана перамешчаных асобаў і ўцекачоў, пацярпелых у выніку канфліктаў у Грузіі, у іх дамы».

У рэзалюцыі кажацца, што маёмасныя правы ўсіх унутрана перамешчаных асобаў і ўцекачоў, пацярпелых ад канфліктаў у Грузіі павінны паважацца. «Неабходна ўстрымлівацца ад набыцця ўласнасці ў парушэнне гэтых правоў» – кажацца ў дакуменце.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках