10 чэрвеня 2026, Серада, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура працягвае пераследваць незалежных журналістаў

2

Журналіст з Гомеля, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Ражкоў 18 верасня атрымаў позву ў Гомельскую абласную пракуратуру.

Як адзначае baj.by, пракурор Алеся Рабцава запрашае журналіста ў якасці сведкі на гутарку 22 верасня.

У пачатку года тая ж Рабцава вынесла папярэджанне Алегу Ражкову «за ажыццяўленне журналісткай дзейнасці на карысць польскага спадарожнікавага тэлеканала «Белсат» без акрэдытацыі».

Алег Ражкоў лічыць, што пракурор збіраецца вынесці яму яшчэ адно папярэджанне. Журналіст патэлефанаваў у пракуратуру, дзе яму заявілі, што пракурор праводзіць звычайную праверку.

«Аказалася, што ў пракурора нібыта ёсць заява нейкага грамадзяніна, называць імя якога ён не хоча, -- распавёў Алег Ражкоў. -- Нібыта гэты грамадзянін скардзіцца, што я браў у яго інтэрв'ю. Я спытаў, чаму ў такім выпадку мяне выклікаюць у якасці сведкі. Адказ быў: «Тое, што там напісана, не адпавядае сапраўднасці, вы маеце статус апытванага». Іншымі словамі, ёй трэба вызначыць, ці сапраўды я браў у гэтага чалавека каментар».

Нагадаем, што па гэтай жа схеме Алеся Рабцава дзейнічала і пры першым вынясенні папярэджання 24 лютага 2009 года на падставе заяваў грамадзянак Валянціны Маісеенкі і Наталлі Ягоравай. Жанчыны паскардзіліся, што інтэрв'ю, якое яны давалі Алегу Ражкову, было паказана па тэлеканале «Белсат», хаця згоды на гэта яны нібыта не давалі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках