Старшыня Вярхоўнага суда адмовіўся абмяркоўваць праблему судовых адпісак
10- 8.09.2009, 9:29
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала ў трэці раз адмовіўся сустрэцца з групай жанчынаў, не згодных з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах сваіх блізкіх.
7 верасня на штомесячны асабісты прыём да Сукалы з усіх рэгіёнаў краіны, акрамя Гарадзенскай вобласці, прыехалі 26 жанчынаў. «Мы ў трэці раз за апошнія тры месяцы паспрабавалі сустрэцца з старшынём Вярхоўнага суда, аднак прачакалі, стоячы ў душнай вітальні чатыры гадзіны, і атрымалі адмову», — сказала Санкевіч.
Паводле яе словаў, на працягу шэрагу гадоў заяўніцы атрымліваюць ад чыноўнікаў Вярхоўнага суда фармальныя адпіскі на свае скаргі ў парадку нагляду, аплачаныя дзяржпошлінай. «Паколькі Сукала адмовіўся абмяркоўваць з намі пытанне адпісак, 17 верасня мы прыйдзем на асабісты прыём да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміру Макея», — сказала Санкевіч.
16 сакавіка 2001 года яна была звольненая з пасады старэйшага бухгалтара Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў — філіяла Менскага трактарнага завода. Пасля таго як судовыя інстанцыі Беларусі адмовіліся задаволіць пазоў Санкевіч аб узнаўленні на працы, яна звярнулася ў органы пракуратуры. У 2008 годзе Генеральная пракуратура двойчы выносіла пратэсты на рашэнне суду па справе Санкевіч, аднак Вярхоўны суд адмовіўся задаволіць гэтыя пратэсты.