16 красавiка 2024, aўторак, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН: Суд над Марынічам - палітычная расправа

20
ААН: Суд над Марынічам - палітычная расправа

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што ў дачыненні да Міхаіла Марыніча ўжываліся катаванні.

Праз шэсць гадоў, былы міністр знешнеэканамічных сувязяў, былы амбасадар Беларусі ў Латвіі, удзельнік прэзідэнцкай кампаніі 2001 года Міхаіл Марыніч дамогся справядлівасці. Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што суд над палітыкам, які ў снежні 2004 года адбыўся ў Менску і прысудзіў Марыніча да пяці гадоў пазбаўлення волі за нібыта крадзеж аргтэхнікі ў амбасады ЗША, не быў справядлівым і незалежным. На думку Камітэта па правах чалавека ААН гэты працэс строга адсочваўся беларускімі спецслужбамі, суддзі тэндэнцыйна ацэньвалі сабраныя падчас расследавання факты і паказанні сведак, гэта значыць, па сутнасці, крымінальная справа была палітычнай расправай, паведамляе «Народная воля».

Больш за тое, Камітэтам ААН па правах чалавека прызнана, што ў дачыненні да палітыка ўжываліся катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, якое зневажае годнасць.

Зараз беларуская дзяржава абавязаная забяспечыць Марынічу «належнае лячэнне, уключаючы выплату адпаведнай кампенсацыі, і правядзенне крымінальнага працэсу для ўсталявання адказнасці за ганебнае абыходжанне спадаром Марынічам». У афіцыйнага Менска ёсць крыху больш за сто дзён, каб адсправаздачыцца перад ААН аб прынятых мерах.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках