17 чэрвеня 2024, панядзелак, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі арыштавалі жонку лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру

9

Кітайскія ўлады своеасабліва адрэагавалі на рашэнне Нобелеўскага камітэта прысудзіць Прэмію міру за 2010 год праваабаронцу Лю Сяобу.

Яны пасадзілі пад хатні арышт яго жонку Лю Ся.

Як паведамляе BBCrussian.com, высветліць такія падрабязнасці атрымалася амерыканскім праваабаронцам. Сцвярджаецца, што жонка нобелеўскага лаўрэата, даведаўшыся пра ўзнагароду мужа, схадзіла ў турму, дзе Лю Сяоба адбывае шматгадовы тэрмін. Яна распавяла яму пра прэстыжную прэмію, пасля чаго ўлады палічылі неабходным трымаць яе дома.

Каментароў ад кітайскіх уладаў пакуль не было.

Лю Сяоба, які адбывае ў сябе на радзіме 11-гадовы турэмны тэрмін за «падбухторванне да звяржэння дзяржаўнай улады», пачаў актыўную праваабарончую дзейнасць яшчэ ў 1980-х гадах. Ён прымаў удзел у пратэстах на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе, за што ўпершыню трапіў у турму. Пасля ён правёў тры гады ў працоўных лагерах. У чарговы раз дысідэнт быў заключаны пад варту ў снежні 2008 года, пасля таго як падпісаў «Хартыю 08» - маніфест кітайскай інтэлігенцыі ў падтрымку ўсеагульных правоў чалавека.

У паведамленні Нобелеўскага камітэта гаворыцца, што ўзнагароду Лю Сяоба атрымае за «працяглую негвалтоўную барацьбу за фундаментальныя правы чалавека ў Кітаі».

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ўжо заклікаў урад КНР выпусціць Лю Сяоба на волю, а кітайскія ўлады выказалі амбасадару Нарвегіі пратэст з нагоды прысуджэння прэміі. Рашэнне Нобелеўскага камітэта ў Пекіне назвалі блюзнерствам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках