24 красавiка 2024, Серада, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі палітолаг: Гэты год для Лукашэнкі - год суцэльных пройгрышаў (Відэа)

9

Відэазварот Дзмітрыя Мядзведзева ў эфіры «Расеі 24» пракаментаваў гендырэктар расейскага Фонду эфектыўнай палітыкі Кірыл Танаеў.

Дзмітрый Мядзведзеў падверг рэзкай крытыцы кіраўніцтва Беларусі. У сваім відэаблогу прэзідэнт заявіў, што Масква ўлічыць у сваёй знешняй палітыцы дзеянні Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку яго абразлівыя заявы і антырасейскі тон перадвыбарчай кампаніі. Некаторыя ўчынкі беларускага кіраўніка Дзмітрый Мядзведзеў назваў несумленнымі.

Звяртаючыся да народаў абедзвюх дзяржаў, Дзмітрый Мядзведзеў нагадаў, што Расея і Беларусь заўсёды былі саюзнікамі і сябрамі. І Масква пры гэтым пастаянна аказвала і аказвае Менску падтрымку.

Відэазварот прэзідэнта Мядзведзева ў эфіры «Расеі 24» пракаментаваў гендырэктар расейскага Фонду эфектыўнай палітыкі Кірыл Танаеў.

Палітыка Лукашэнкі, паводле яго словаў, часта зводзілася да банальнага шантажу. Яркі прыклад - сітуацыя з Мытным саюзам, калі да апошняга Лукашэнка спрабаваў дамагчыся неапраўданых саступак з пункту гледжання скасавання мытных пошлін на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, і прайграў. Гэта трэба неяк патлумачыць.

«Год для Лукашэнкі - год суцэльных пройгрышаў. Ён не змог дамагчыся саступак ад Расеі па эканоміцы. Ён апынуўся ў ізаляцыі з яго дзіўным дыпламатычным дэмаршам з Курманбекам Бакіевым. Цяпер ён спрабуе нешта зрабіць у сувязі з адстаўкай Лужкова. Адсюль такая рэзкасць, істэроіднасць рэакцыі. Адсюль словы і выразы, якія ён выкарыстоўвае. Яшчэ пара слоў - і гэта будзе лаянка», - падкрэслівае палітолаг.

Усё інтэрв’ю з палітолагам можна ўбачыць на відэа.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках