26 красавiка 2024, Пятніца, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў выступіць па БТ 24 лістапада ў 19.00

28
Андрэй Саннікаў выступіць па БТ 24 лістапада ў 19.00

Выступы кандыдатаў у прэзідэнты па тэлебачанні і радыё пачнуцца ўжо сёння.

Кожны кандыдат можа выступіць двойчы па радыё і тэлебачанні па 30 хвілінаў.

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў выступіць на Першым нацыянальным тэлеканале БТ 24 лістапада ў 19.00 і 1 снежня ў 19.30. На Першым канале нацыянальнага радыё 26 лістапада ў 06.10 і 3 снежня ў 6.40.

Графік выступаў кандыдатаў у прэзідэнты:

22 лістапада выступаюць: па радыё — з 06.10 да 06.40 Віктар Цярэшчанка, з 06.40 да 07.10 Яраслаў Раманчук; па тэлебачанні — з 19.00 да 19.30 Віталь Рымашэўскі, з 19.30 да 20.00 Алесь Міхалевіч.

23 лістапада: па радыё — з 06.10 да 06.40 Уладзімір Някляеў і з 06.40 да 07.10 Аляксандр Лукашэнка; па тэлебачанні — з 19.00 да 19.30 Мікалай Статкевіч і з 19.30 да 20.00 Дзмітры Ус.

24 лістапада: па радыё — з 06.10 да 06.40 Віталь Рымашэўскі, з 06.40 да 07.10 Алесь Міхалевіч; па тэлебачанні — з 19.00 да 19.30 Андрэй Саннікаў, з 19.30 да 20.00 Рыгор Кастусёў.

25 лістапада: па радыё — з 06.10 да 6:40 Мікалай Статкевіч, з 06.40 да 07.10 Дзмітры Ус; па тэлебачанні — з 19.00 да 19.30 Яраслаў Раманчук, з 19.30 да 20.00 Віктар Цярэшчанка.

26 лістапада: па радыё — з 06.10 да 06.40 Андрэй Саннікаў, з 06.40 да 07.10 Рыгор Кастусёў; па тэлебачанні — з 19.00 да 19.30 Уладзімір Някляеў, з 19.30 да 20.00 Аляксандр Лукашэнка.

29 лістапада: па радыё — з 06.10 да 06.40 Яраслаў Раманчук і з 06.40 да 07.10 Віктар Цярэшчанка; па тэлебачанні — з 19.00 да 19.30 Алесь Міхалевіч і з 19.30 да 20.00 Віталь Рымашэўскі.

30 лістапада: па радыё — з 06.10 да 06.40 Аляксандр Лукашэнка, з 06.40 да 07.10 Уладзімір Някляеў; па тэлебачанні — з 19.00 да 19.30 Дзмітры Ус, з 19.30 да 20.00 Мікалай Статкевіч.

1 снежня: па радыё — з 06.10 да 6.40 Алесь Міхалевіч, з 6:40 да 07.10 Віталь Рымашэўскі; па тэлебачанні — з 19.00 да 19.30 Рыгор Кастусёў, з 19.30 да 20.00 Андрэй Саннікаў.

2 снежня: па радыё — з 06.10 да 06.40 Дзмітры Ус, з 06.40 да 07.10 Мікалай Статкевіч; па тэлебачанні — з 19.00 да 19.30 Віктар Цярэшчанка, з 19.30 да 20.00 Яраслаў Раманчук.

3 снежня: па радыё — з 06.10 да 06.40 Рыгор Кастусёў, з 06.40 да 07.10 Андрэй Саннікаў; па тэлебачанні — з 19.00 да 19.30 Аляксандр Лукашэнка, з 19.30 да 20.00 Уладзімір Някляеў.

Акрамя таго, кандыдаты ў прэзідэнты змогуць прыняць удзел у дэбатах, якія пройдуць: па тэлебачанні - 4 снежня з 17 да 18 гадзінаў; па радыё - 5 снежня ў такі ж час. Дэбаты будуць весціся ў прамым эфіры. Кандыдаты ўдзельнічаюць у іх па жаданні.

Агітацыйная кампанія распачалася адразу пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты 18 лістапада і працягнецца па 18 снежня. Выбары прэзідэнта прызначаныя на 19 снежня.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках