10 траўня 2024, Пятніца, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка польскім СМІ: Мядзведзеў хлусіць (Відэа)

147

Беларускі дыктатар распавёў польскім журналістам пра свае стасункі з прэзідэнтам Расеі.

«Гэта мяне асабіста тычыцца. Калі б тычылася дзяржавы, я б з ім ні разу не павітаўся. Але я цярплю. Гэта мяне асабіста тычыцца. Гэта не на шкоду мне. Мядзведзеў паказаў, які ён палітык. Хіба палітык дазволіць сабе такое ў дачыненні да калегі? Гэта хлусня, гэта няпраўда. Калі мы гаворым з вамі ў прыватным парадку, гэта катастрофа, гэта немагчыма выносіць на абмеркаванне. Хто з ім пасля гэтага будзе абмяркоўваць нейкія праблемы? Я ніколі не абмяркоўваў з Мядзведзевым палітыку Ельцына і Пуціна... Я гэта ў адкрытую кажу», - заявіў Лукашэнка, адказваючы на пытанне, якія ў яго адносіны з Дзмітрыем Мядзведзевым пасля відэазвароту прэзідэнта РФ у блогу.

Дыктатар адзначыў, што ніколі не хаваў, што ў яго былі праблемы з Уладзімірам Пуціным і Барысам Ельцыным, праводзячы пры гэтым далонню па горле.

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках