25 красавiка 2024, Чацвер, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Сарыюш-Вольскі: Еўрапарламент не захацеў злаваць Лукашэнку і Расею

23
Яцэк Сарыюш-Вольскі: Еўрапарламент не захацеў злаваць Лукашэнку і Расею

Адкладзеная рэзалюцыя Еўрапарламента ўтрымлівае пагрозу санкцыяў супраць уладаў Беларусі.

Нагадаем, што Еўрапейскі Парламент прыняў рашэнне не прымаць 24 лютага рэзалюцыю адносна пераследу ў Беларусі польскай меншасці, а разгледзець яе ў сакавіку.

Фармальна прыняццё рэзалюцыі адкладзенае, паколькі еўрадэпутаты, сацыялісты і камуністы, хочуць пачакаць вынікаў парламенцкай місіі, якая 25 лютага наведвае Менск. А гэта азначае, што візіт у Брусэль старшыні непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Анжалікі Борыс і лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча скончыцца без прыняцця канкрэтных рашэнняў у дачыненні да беларускіх уладаў, паведамляе «Польскае радыё».

24 лютага ў Брусэлі прайшло пленарнае паседжанне ЕП з удзелам Анжалікі Борыс і Аляксандра Мілінкевіча. Адкрываючы паседжанне, прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузек прывітаў гасцей з Беларусі:

«Я хацеў бы прывітаць сярод нас гасцей з Беларусі. На жаль, Беларусь зноў апынулася на першых старонках газетаў у сувязі з пераследам грамадскай арганізацыі. Еўрапейскі Парламент абараняе і будзе абараняць універсальныя каштоўнасці, блізкія нам, у якія мы верым. Мы будзем асуджаць аўтарытарныя рэжымы, якія карыстаюцца сілай і пераследуюць дэмакратычныя арганізацыі толькі таму, што тыя маюць іншыя погляды», - сказаў Ежы Бузек.

Падчас паседжання еўрадэпутаты збіраліся прыняць рэзалюцыю, аднак было вырашана вярнуцца да гэтага пытання праз два тыдні.

Адкладзенае галасаванне па рэзалюцыі выклікала спрэчкі сярод дэпутатаў. Усё пачалося з супраціву прадстаўнікоў левых сілаў. Сваю пазіцыю яны патлумачылі неабходнасцю выканання працэдураў. Аднак, на думку еўрадэпутата Яцэка Сарыюша-Вольскага, справа зусім не ў гэтым.

«Шчыра кажучы, мне падаецца, што гэта палітычныя матывы, каб не раз'юшыць Лукашэнку, а, магчыма, Маскву», - сказаў Яцэк Сарыюш-Вольскі ў інтэрв'ю «Польскаму радыё».

Праект рэзалюцыі, які падрыхтавалі хрысціянскія дэмакраты – найбуйнейшая партыя ў Еўрапарламенце – утрымліваў пагрозу вяртання санкцыяў у дачыненні да ўладаў Беларусі ў выпадку, калі правы чалавека ў краіне будуць і надалей парушацца. Акрамя таго, аўтары дакумента адзначалі, што беларускія ўлады павінны спыніць палітычны пераслед апанентаў, калі яны зацікаўленыя ў фінансавай дапамозе з боку ЕЗ.

Сітуацыя вакол прыняцця рэзалюцыі была нечаканай, паколькі ў мінулым ніколі не здаралася, каб дэпутаты перад прыняццём рэзалюцыі аб парушэнні правоў чалавека, спачатку высылалі ў гэтую краіну назіральную місію.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках