24 красавiка 2024, Серада, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэсмен ЗША: Трэба сачыць за рукамі Лукашэнкі

12

Амерыка можа ўвесці санкцыі супраць беларускіх уладаў, калі высветліцца, што яны пастаўляюць зброю краінам-ізгоям.

Кангрэсмен Ілеана Рос-Лехцінен, якая з'яўляецца спонсарам «Акту аб уліку беларускіх паставак узбраенняў» у Кангрэсе ЗША, заявіла ў інтэрв'ю «Радыё Свабода», што такі закон патрэбны Вашынгтону, каб адсачыць, ці ўзбройваюць беларускія ўлады сусветныя «рэжымы-ізгоі».

«Мой законапраект імкнецца праліць святло на гэтыя патэнцыйна дестабілізацыйныя дзеянні», - сказала Рос-Лехцінен.

Па словах кангрэсмена, калі высветліцца, што Беларусь удзельнічае ў «небяспечных пастаўках узбраенняў», Злучаныя Штаты павінны прыняць меры, уключаючы ўвядзенне санкцыяў, каб ім супрацьдзейнічаць.

Кангрэсмен сказала, што Вашынгтон павінен таксама звярнуць увагу на магчымы ўдзел Расеі ў такіх пастаўках узбраенняў.

«Калі Масква выкарыстоўвае Беларусь як канал для продажу зброі, трэба спыніць любую «перазагрузку» адносінаў з Расеяй», - заявіла Рос-Лехцінен.

Ілеана Рос-Лехцінен была абраная ў Палату прадстаўнікоў ЗША у 1989 годзе з 18-й выбарчай акругі штата Фларыда. Яна стала першай асобай кубінскага паходжання, якую абралі ў Кангрэс.

Нагадаем, што праект закона пад назвай «Акт аб уліку беларускіх паставак узбраенняў 2009» знаходзіцца на разглядзе ў камітэце па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса. Калі гэты закон будзе прыняты, Дзярждэпартамент ЗША будзе абавязаны штогод прадстаўляць Кангрэсу даклад аб аб'ёмах і механізмах экспарту ўзбраенняў Беларуссю, прыбытках з гэтага экспарту і патэнцыйным удзеле Расеі ў такіх пагадненнях.

У праекце акту амерыканскія кангрэсмены выказваюць занепакоенасць аб'ёмамі паставак зброі з Беларусі, якія растуць, і ўмацаваннем сувязяў афіцыйнага Менска з краінамі, якія падтрымліваюць тэрарызм.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках