5 траўня 2024, Нядзеля, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шарамета выклікаюць на допыт па «паляўнічай справе»

14

Павал Шарамет выкліканы на допыт у праваахоўныя органы Расеі па запыце МУС Беларусі.

Ён павінен даць тлумачэнні ў сувязі з справай аб паклёпе, якая ўзбуджана ў Беларусі пасля некалькіх публікацый у незалежных СМІ пра былога начальніка гомельскага УКДБ Каржа.

Запыт паступіў у Маскву на гэтым тыдні. Павал Шарамет выкліканы на допыт як стваральнік сайта «Белорусский партизан».

«Я ніколі ні ад каго не хаваўся. Мае каардынаты не мяняліся ўжо 10 гадоў і ёсць, напэўна, ва ўсіх, каму яны патрэбныя. Вядома, я пайду на допыт і распавяду усё, што ведаю па справе пра чэкістаў і міліцыянтаў ў Беларусі. Хоць ведаю я вельмі мала, на жаль», - заявіў сайту Шарамет.

Нагадаем, што нядаўна Паўла Шарамета пазбавілі беларускага грамадзянства.

Раней у сакавіку 2010 года міліцыя зладзіла сапраўдную аблаву на беларускіх апазіцыйных журналістаў. Былі праведзеныя ператрусы ў кватэрах журналістаў charter97.org, газеты «Народная Воля» і «Новая газета». Іх перыядычна выклікаюць на допыты. У кватэры рэдакцыі сайта charter97.org быў здзейснены сапраўдны пагром, падчас якога журналіста Наталлю Радзіну ўдарылі па твары. А ў адносінах сайта «Беларускі партызан» рукамі ветэранскіх арганізацый распачата масіраваная кампанія з патрабаваннем зачыніць рэсурс.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках