29 лiстапада 2021, панядзелак, 23:16
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Літвы ўзнагародзіла Шушкевіча Ордэнам Вітаўта Вялікага

17
Прэзідэнт Літвы ўзнагародзіла Шушкевіча Ордэнам Вітаўта Вялікага

Ордэн будзе ўручаны першаму кіраўніку незалежнай Беларусі ў Дзень літоўскай дзяржаўнасці.

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч атрымаў ліст з канцылярыі прэзідэнта Літвы, у якім паведамляецца, што Даля Грыбаўскайтэ ўзнагароджвае яго Ордэнам Вітаўта Вялікага. Узнагарода будзе ўручаная Станіславу Шушкевічу падчас цырымоніі ў прэзідэнцкім палацы 6 ліпеня – у Дзень літоўскай дзяржаўнасці.

«Я часта бываю ў Літве. І літоўскія палітыкі дагэтуль удзячныя, што ў самыя цяжкія хвіліны існавання літоўскай дзяржавы, у 1990 годзе, калі ў Вільні захапілі тэлецэнтр, была пагроза разгону парламента, я туды прыехаў як першы намеснік Вярхоўнага Савета Беларусі і выказаў сваю салідарнасць з літоўскім народам. У Літве таксама віталі маю ініцыятыву па вывядзенні ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Гэта спрыяла не толькі нашай бяспецы, але і літоўскай таксама. Для мяне вялікі гонар атрымаць сёння Ордэн Вітаўта Вялікага», - адзначыў Шушкевіч у інтэрв'ю сайту charter97.org.