17 траўня 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі сталі на абарону НТВ падчас акцыі «лукамольцаў» (Фота)

190

Чальцы праўладнага БРСМ міжволі разрэкламавалі сёння ў Менску фільм «Хросны бацька», паказаны на НТВ.

Дзіўны перфоманс праходзіў каля цэнтральнага ўваходу на Камароўскі рынак. Каля 10 чальцоў БРСМ у процівагазах, з марлевымі павязкамі на тварах і касцюмах для хімаховы сядзелі на канапе і глядзелі тэлевізар, на якім напісана «канал НТВ».

Акрамя гэтага, актывісты БРСМ раздавалі ўлёткі з надпісам «Рэкамендаваныя сродкі пры праглядзе перадач канала НТВ». На ўлётках намаляваныя процівагазы, балончык з освежителем паветра, марлевыя павязкі. Таксама на смеццевых баках на праспекце Незалежнасці ў Менску актывісты БРСМ размясцілі налепкі «Спецыяльна для НТВ».

Як перадае «Радыё Свабода», чальцы БРСМ шукалі ў натоўпе людзей сталага ўзросту і апелявалі да іх. Але раптам атрымалі адпор. Людзі пачалі выказваць салідарнасць з каналам НТВ і казалі, што гэта адзіны канал, дзе можна атрымаць праўдзівую інфармацыю. Менчукі абвінавачвалі сяброў БРСМ у тым, што абслугоўваюць Лукашэнку, а беларускія тэлеканалы - у ілжывай інфармацыі.

Пры гэтым самі ўдзельнікі акцыі прызналіся, што не глядзелі фільм «Хросны бацька». Таксама яны сказалі, што акцыя дазволена менскімі ўладамі.

Прысутны прадстаўнік Менгарвыканкама не адказаў на пытанне, ці прасілі дазволу на акцыю чальцы БРСМ.

Нагадаем, што 4 ліпеня расейскі тэлеканал НТВ распавёў праўду аб палітычных знікненнях і забойствах апазыцыянераў у Беларусі.

У праграме "Надзвычайнае здарэнне» на тэлеканале НТВ быў паказаны фільм «Хросны бацька», у якім было расказана аб загадкавай смерці віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Генадзя Карпенкі, выкраданнях і забойствах былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнага Савета, былога кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, журналіста Дзмітрыя Завадскага, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. У фільме прыводзяцца архіўныя інтэрв'ю з выкраданняў апазіцыянераў і іх сваякамі, і наўпрост гаворыцца аб датычнасці беларускіх уладаў да знішчэння палітычных апанентаў.

Напісаць каментар 190

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках