17 траўня 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратуру заклікаюць узбудзіць крымінальную справу па фактах, выкладзеных у «Хросным бацьку»

42

Пракуратура абавязана правесці аб'ектыўнае расследаванне ўсіх фактаў, агучаных у фільме тэлеканала НТВ, лічаць у Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька падрыхтаваў запыт у Генпракуратуру Рэспублікі Беларусь на прадмет узбуджэння крымінальнай справы па фактах, змешчаных у дакументальным фільме «Хросны бацька», які выйшаў у эфір на тэлеканале НТВ, паведамляе сайт ucpb.org.

Анатоль Лябедзька так пракаментаваў зварот у Генеральную пракуратуру: «Гэта натуральная і зразумелая рэакцыя кіраўніка і партыі на факты, агучаныя ў фільме якія недвухсэнсоўна гавораць аб палітычных выкраданнях і забойствах лідэраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі Генадзя Карпенкі, Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара. У фільме агучаны імёны арганізатараў і выканаўцаў здзейсненых злачынстваў. У гэтай сітуацыі Пракуратура проста абавязаная ўзбудзіць крымінальную справу і правесці аб'ектыўнае расследаванне ўсіх фактаў агучаных ў фільме «Хросны бацька».

Нагадаем, што 4 ліпеня расейскі тэлеканал НТВ распавёў праўду пра палітычныя знікненні і забойствы апазіцыянераў у Беларусі.

У праграме «Надзвычайнае здарэнне» на тэлеканале НТВ быў паказаны фільм «Хросны бацька», у якім было расказана пра загадкавую смерць віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Генадзя Карпенкі, выкраданнях і забойствах былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнага Савета, былога кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, журналіста Дзмітрыя Завадскага, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. У фільме прыводзяцца архіўныя інтэрв'ю з выкраданняў апазіцыянераў і іх сваякамі, і наўпрост гаворыцца пра датычнасць беларускіх уладаў да знішчэння палітычных апанентаў.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках