7 траўня 2024, aўторак, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны кіроўца тараніў святлафоры і турнікеты (Фота)

20

Спачатку кіроўца «Волгі» зачапіў святлафор на падзяляльнай паласе на перакрыжаванні вуліц Багдановіча і Харужай, затым пратараніў загараджальныя турнікеты.

Пра гэта распавяла карэспандэнту партала interfax.by старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Савецкага раёна Менска Марыя Дз’якава.

Адзін з турнікетаў прабіў дно аўтамабіля і затрымаўся ў багажніку. Але кіроўцу гэта зусім не збянтэжыла. Аўтамабіль працягнуў рух у бок плошчы Бангалор. І праз плошчу - наўпрост, спыніўшыся толькі пасярод зялёнай зоны.

Неадэкватныя паводзіны кіроўцы маюць простае тлумачэнне - у яго крыві выявілася 1,1 праміле алкаголю. Прытым, што «таран» святлафора адбыўся раніцай - у 5.50.

Бліжэй да 11 гадзін дня, адзначыла інспектар, парушальнік пачаў цверазець і віну сваю цалкам прызнаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках