18 траўня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зміцера Уса забралі ў КДБ пашпарт

7
У Зміцера Уса забралі ў КДБ пашпарт

15 сакавіка былога кандыдата ў прэзідэнты Зміцера Уса тэрмінова выклікалі ў КДБ да следчага і ўзялі з яго падпіску аб нявыездзе.

«Вось як раз цяпер знаходжуся ў КДБ. Ужо забралі пашпарт, афармляюць пастанову аб змене меры стрымання на падпіску аб нявыездзе. Не ведаю, з чым гэта звязана. Абвінавачанне не прад'яўленае, застаюся падазраваным», - паведаміў «Радыё Свабода» па тэлефоне Зміцер Ус.

У студзені пасля аднаго з допытаў Зміцер Ус распавёў журналістам, што яго схіляюць даць паказанні супраць Мікалая Статкевіча, што той нібыта арганізоўваў масавыя беспарадкі 19 снежня. «Пакуль я заставаўся на плошчы, такога не бачыў», - казаў Зміцер Ус.

Зміцер Ус быў затрыманы 20 снежня і на наступны дзень вызвалены. Па справе 19 снежня экс-кандыдат у прэзідэнты праходзіць у якасці падазраванага.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках