29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі: У Лукашэнкі пакуль ёсць выбар

46
Сікорскі: У Лукашэнкі пакуль ёсць выбар

У сувязі з паслявыбарчымі рэпрэсіямі ў Беларусі і падзеямі ў краінах Паўночнай Афрыкі Еўразвяз вырашыў перагледзець сваю палітыку добрасуседства.

Перапрацаваны варыянт згаданай стратэгіі павінен быць абнародаваны ў маі, паведамляе «Радыё Свабода».

Камісар па пытаннях пашырэння і добрасуседства ЕЗ Штэфан Фюле адзначыў, што ўмовы выдзялення Брусэлем дапамогі суседзям стануць больш строгімі.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, у сваю чаргу, растлумачыў, што замест «вялікага перніка» - далучэння да ЕЗ, якога Брусэль не можа абяцаць сваім усходнім суседзям, - ЕЗ распрацуе вялікую колькасць «маленькіх пернікаў». Такім чынам Брусэль атрымае магчымасць прапаноўваць больш тым партнёрам, якія выказваюць вялікую гатовасць да рэформаў.

Каментуючы сітуацыю ў Беларусі, Сікорскі заявіў, што ў Аляксандра Лукашэнкі «пакуль ёсць выбар - стаць, умоўна кажучы, генералам Ярузельскім, які прыгнятае свой народ, але потым пачаў працэс пераходу Польшчы да дэмакратыі. Альбо ён хоча скончыць кар'еру, як кіраўнікі краін нашых паўднёвых суседзяў», - падсумаваў кіраўнік польскага МЗС.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках