19 красавiка 2024, Пятніца, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На суды з блакітнымі стужкамі!

28
На суды з блакітнымі стужкамі!

"Еўрапейская Беларусь" заклікае падтрымаць палітвязняў і прыйсці на суды.

На гэтым тыдні пачынаюцца судзілішчы над лідэрамі грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэем Саннікавым і Зміцерам Бандарэнкам.

Актывісты кампаніі заклікаюць усіх дэмакратычных актывістаў, неабыякавых людзей прыйсці 26 і 27 красавіка на суды з блакітнымі стужкамі на вопратцы ці проста павязаць стужку ля будынку суду, каб падтрымаць палітвязняў.

26 красавіка - суд над Зміцерам Бандарэнкам, 10.00. Адрас суду Першамайскага раёна: Менск, вул. Талбухіна, 9

27 красавіка - суд над Андрэем Саннікавым, 10.00. Адрас суда Партызанскага раёна: Менск, вул. Сямашка, 33

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках