4 траўня 2024, Субота, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судзімыя за плошчу: Лукашэнка парушае Канстытуцыю. Мы будзем змагацца

27
Судзімыя за плошчу: Лукашэнка парушае Канстытуцыю. Мы будзем змагацца

У Маскоўскім судзе Менска сёння выступілі з апошнім словам ўдзельнікі акцыі пратэсту 19 снежня.

Зміцер Даронін сказаў, што свае дзеянні кваліфікуе як хуліганства, але ён не ўдзельнічаў у масавых беспарадках. Уладзімір Лобан папрасіў літасці. Ён сказаў, што супраць гвалту, які спараджае гвалт.

Яўген Сакрэт падкрэсліў, што сваімі паказаннямі спрыяў следству і просіць не пазбаўляць яго волі на доўгі тэрмін. Ён не лічыць, што ўдзельнічаў у масавых беспарадках. Падкрэслівае, што гэта была мірная акцыя, і ніхто не збіраўся захопліваць ўрад.

Алег Федаркевіч запытаўся, як ягоны выступ паўплывае на прысуд? Прысутныя ў зале засмяяліся. Тады падсудны заявіў: для раба галоўнае не воля - для раба галоўнае помста. Калі адзін чалавек лічыць для сябе магчымым быць вышэй за Канстытуцыю і караць іншых за нейкія дзеянні, то гэта і ёсць самая вялікая несправядлівасць.

Віталь Мацукевіч заявіў: «Я прызнаю, што выкрыкваў словы «Беларусы, сюды!». Але, знаходзячыся ў СІЗА, думаў - што тут крымінальнага? Там было яшчэ два чалавекі, якія далі пакаянныя паказанні, іх адпусцілі, а я застаўся».

Сяргей Казакоў заявіў суддзі, што ягонае жыццё будзе на ецным сумлення. «Рана ці позна прыйдзе час, калі за гэта прыйдзецца адказваць. Я буду змагацца і ведаю, што я не адзін - мы будзем змагацца», - сказаў Казакоў.

Нагадаем, што пракурор папрасіў пакараць сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Яўгена Сакрэта, актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сяргея Казакова, працоўнага МАЗа Зміцера Дароніна і Віталя Мацукевіч - 4 гадамі калоніі строгага рэжыму. Інжынеру Уладзіміру Лобану і Алегу Федаркевічу - 3,5 гадоў строгага рэжыму.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках