6 траўня 2024, панядзелак, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пеця вернецца і ўсіх выратуе

41
Пеця вернецца і ўсіх выратуе

Старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч, як чакаецца, з 16 мая прыступіць да выканання сваіх абавязкаў пасля аперацыі на сэрцы.

Аб гэтым паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў банкаўскіх колах.

«Да 13 мая кіраўнік Нацбанка знаходзіцца на бальнічным. Як чакаецца, калі бальнічны яму падоўжаны не будзе, то з панядзелка, 16 мая ён выйдзе на працу», - сказала крыніца.

Па ейных словах, у сувязі з тым, што П. Пракаповіч неўзабаве ў поўным аб'ёме прыступіць да кіраўніцтва НББ, банкі на наступным тыдні чакаюць ад рэгулятара крокаў па уніфікацыі абменнага курса.

Крыніца таксама канстатавала, што «пакуль Нацбанк не дзеліцца з банкамі сваімі планамі адносна тэрмінаў і механізмаў выхаду на адзіны абменны курс беларускага рубля, хоць наяўнасць трох курсаў стварае значныя складанасці ў эканоміцы».

Упраўленне інфармацыі НББ не мае дадзеных аб тэрмінах выхаду на працу П. Пракаповіча, які быў шпіталяваны ў пачатку красавіка.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках