12 траўня 2024, Нядзеля, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз і ЗША асудзілі прысуд Саннікаву і іншым удзельнікам Плошчы

92

Кіраўніцтва ЕЗ і Злучаных Штатаў імгненна адрэагавала на прысуд кандыдату ў прэзідэнты Беларусі.

Мая Качынчыч, прэс-сакратар высокага прадстаўніка Еўразвяза па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан у інтэрв'ю Радыё Свабода заявіла:

«Высокі прадстаўнік рашуча асуджае вынясенне прысуду па палітычных матывах кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву. Яна таксама глыбока занепакоеная іншымі вынесенымі прысудамі. Сёння былі асуджаныя яшчэ як мінімум тры чалавекі. Гэта выразна даказвае моцнае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратычнымі прынцыпамі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні мінулага года. Мы лічым, што палітычна матываваныя пераследы, арышты, затрыманні і суды над дэмакратычнай апазыцыяй, грамадзянскай супольнасцю і сродкамі масавай інфармацыі з'яўляюцца цалкам непрымальнымі. Высокі камісар заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць ціск, і яна зноў паўтарае гатоваасць Еўразвяза прымяніць адрасныя абмежаванні ва ўсіх напрамках супрацоўніцтва з Беларуссю».

Ад імя прэзідэнта Еўрапейскага парламента Ежы Бузека ягоны прадстаўнік Роберт Галандскі заявіў:

«Прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузек хацеў бы выказаць сваю глыбокую салідарнасьць са спадаром Саннікавым, ягонай сям'ёю і ўсімі іншымі палітычнымі зняволенымі, ганебна зняволенымі ў Беларусі. Гэта помста рэжыму за іхнюю мужнасць і адкрытасць. Такія людзі як Саннікаў паўстаюць супраць рэжыму, які не стаіць за сваю краіну, сваіх людзей. Прэзідэнт Еўрапарламента і Еўрапарламент заклікаюць да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў».

Дзярждэпартамэнт ЗША таксама асудзіў сённяшні «палітычна матываваны» прысуд Саннікаву, падкрэсліўшы, што лічыць яго і іншых зняволеных кандыдатаў палітычнымі вязнямі.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках