1 траўня 2024, Серада, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З паліц змятаюць усё, нават рыбу

42
З паліц змятаюць усё, нават рыбу

Мабыць, беларусы скупляюць усё, што можа доўгі час захоўвацца не толькі ў каморках, але і ў лядоўнях.

У фірмовых крамах «Віталюр», якія гандлююць рыбай і морапрадуктамі, знікла рыба!

- Заехаў у «Віталюр», што за менскай кальцавой дарогай па маскоўскай шашы, - распавёў чытач «Народнай волі». - І быў у шоку: у лядўнях, дзе звычайна заўсёды быў шырокі асартымент рыбы, ляжала сметанковае масла. Прадавачка сказала, што ўжо некалькі дзён у краму не пастаўляецца марожаная рыба. Выбар морапрадуктаў таксама быў вельмі бедны - у продажы меліся толькі крэветкі, звычайныя і тыгровыя. Адзінае, што можна было купіць - кансервы, вэнджаную рыбу і селядзец.

Кажуць, у краме было шмат пакупнікоў. Сыходзілі яны расчараваныя, з паўпарожнімі кошыкамі. Пободная сітуацыя ў апошнія дні назіраецца ў сталіцы і ў іншых крамах гэтай сеткі.

Крамы «Віталюр» - папулярныя ў беларусаў, там заўсёды можна купіць танней, чым у іншых крамах і нават рынках, рыбу і морапрадукты. Што, уласна, лёгка вытлумачальна. З 1995 года ТДА «Віталюр» уваходзіць у пералік імпарцёраў, якія забяспечваюць выключнае права дзяржавы на імпарт рыбы і морапрадуктаў. Асноўным напрамкам дзейнасці кампаніі была і застаецца аптовы і рознічны гандаль шырокім асартыментам свежамарожанай рыбы і морапрадуктаў, рыбнай прадукцыяй уласнай вытворчасці, а таксама разнастайнымі групамі харчовых тавараў.

І калі рыбы няма ў «Віталюр», значыць, справы з пастаўкамі гэтага прадукту ў краіну сапраўды дрэнныя... Відаць, праблемы на валютным рынку могуць пазбавіць беларусаў і гэтак неабходнага прадукта як марская рыба. Добра, калі толькі на час.

Аднак не выключаны варыянт, што неўзабаве рыба з'явіцца, але па такіх коштах, па якіх дазволіць яе на сваім стале змогуць сабе нямногія беларусы, бо да ўключэння рыбы ў спіс прадуктаў, кошты на якія дзяржава больш не кантралюе, яна і так ужо ў канцы красавіка падаражэла ўдвая.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках