21 траўня 2024, aўторак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕБРР: Адныя крэдыты Беларусі не дапамогуць

6

Галоўны эканаміст ЕБРР Эрык Берглоф сумняецца, што СНД і Расея змогуць аказаць дастатковую фінансавую падтрымку Беларусі для вырашэння ейных праблем.

«Мы, вядома ж, уважліва назіраем за тым, што адбываецца ў Беларусі. Цалкам відавочна, што там будуць істотныя патрэбы ў сродках з-за мяжы, звонку. Перад тым як прыйсці сюды, я даведаўся пра тое, што СНД і Расея абяцалі прадаставіць частку такога фінансавання. Не ведаю, ці дастаткова будзе такіх сродкаў для Беларусі», - сказаў Берглоф на прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Астане ў межах штогадовага паседжання Савета кіраўнікоў ЕБРР, перадае РІА «Новости».

На ягоную думку, краіне неабходныя прынцыповыя рэформы. «Беларусь пацярпела ад крызісу і ёй патрэбныя дадатковыя сродкі для развіцця эканомікі. Але было б ілюзорным лічыць, што ўліванне дадатковых сродкаў у эканоміку Беларусі зменіць ейныя фундаментальныя праблемы», - мяркуе ён.

«Трэба прынцыпова мяняць падыход да эканомікі і ўносіць змены ў палітычную сістэму. Там ёсць сур'ёзныя праблемы», - сказаў на заканчэнне галоўны эканаміст ЕБРР.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках