27 красавiка 2024, Субота, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночная Карэя ў цэнтры Еўропы

87
Паўночная Карэя ў цэнтры Еўропы

МЗС Беларусі пацвердзіў інфармацыю аб хуткім закрыцці межаў для прадстаўнікоў ЕЗ і ЗША.

26 мая на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных паведаміў БелаПАН, што магчымасць пашырэння спісу неўязных на тэрыторыю Беларусі замежных чыноўнікаў у адказ на пашырэнне чорнага спісу Еўразвяза ў цяперашні час разглядаецца на ўзроўні экспертаў.

Нагадаем, 24 мая быў апублікаваны дадатак да спісу беларускіх чыноўнікаў, уезд якім на тэрыторыю Еўразвяза забаронены. Да 175 дадалося яшчэ 13 прозвішчаў суддзяў і пракурораў, якія ўдзельнічалі ў судовых працэсах над фігурантамі справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 г.

22 сакавіка Савіных абвясціў, што беларускі бок распачаў меры ў адказ на санкцыі Еўразвяза і ЗША і падрыхтаваў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі. Па ягоных словах, у спіс «уключаныя асобы, якія робяць дэструктыўныя дзеянні ў дачыненні да Беларусі і наносяць шкоду міжнароднаму супрацоўніцтву».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якая з'явілася ў канцы сакавіка, у спіс уключана больш за 150 прадстаўнікоў Еўразвяза і ЗША. У іх ліку - кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузек, вядомы сваімі рэзкімі заявамі ў адрас афіцыйнага Менску, і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках