3 траўня 2024, Пятніца, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі цуд: суд апраўдаў праваабаронца

26
Беларускі цуд: суд апраўдаў праваабаронца

Суддзя Васіль Бягун 10 жніўня ў Гомельскім абласным судзе разгледзеў скаргу праваабаронца Анатоля Паплаўнага на прыцягненне яго да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту.

Суддзя прыняў рашэнне адмяніць пастанову суда Цэнтральнага раёна ў сувязі з дапушчанымі парушэннямі: арыгінал адміністрацыйнага пратакола мае разыходжанні з копіяй, а міліцыянт, які склаў пратакол, не быў дапытаны ў судзе. Па рашэнні суддзі справа накіраваная на новы разгляд.

Праваабаронца быў затрыманы 3 ліпеня падчас акцыі маўклівага пратэсту. 4 ліпеня суд прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве - нецэнзурнай лаянцы - і пакараў 15-сутачным арыштам.

У сваёй скарзе ў абласны суд Паплаўны паказаў, што ў пратаколе, копію якога ён атрымаў, не названыя сведкі правапарушэння, а таксама дадзеныя правапарушальніка - грамадзянства, адукацыя, месца працы, не растлумачаныя правы і абавязкі затрыманага. Праваабаронца падкрэсліваў, што пры разглядзе ягонай адміністрацыйнай справы суд праігнараваў шматлікія патрабаванні Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, што дае падставы казаць аб незаконнасці вынесенай пастановы.

«Абласны суд паступіў законна - па такім пратаколе Паплаўны не павінен быў адбываць арышт 15 сутак, - пракаментаваў БелаПАН сённяшняе рашэнне суда праваабаронца Леанід Судаленка. - Зараз перад раённым судом стаіць задача выправіць гэты пратакол у адпаведнасці з законам. Думаю, што яны выправяць памылкі і будзе новае рашэнне, магчыма, не на карысць Паплаўнага, але мы будзем скардзіцца далей».

Судаленка назваў рашэнне абласнога суда прэцэдэнтам. «За апошні час ні адна палітычна матываваная пастанова не адмянялася», - патлумачыў ён.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках