19 траўня 2024, Нядзеля, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сеч-Майдан рыхтуецца да абароны ад «янычараў» (Відэа)

23

Цэнтральная плошча Кіева ператвараецца ў непрыступную цытадэль.

Актывісты з велізарным энтузіязмам будуюць барыкады. Людзі будуюць насыпы са снегу, а таксама засыпаюць яго ў мяхі і складаюць іх адзін на аднаго. Ва ўжытак ідуць усе падручныя сродкі. На будаўніцтве барыкад заўважаная і «зварка», паведамляе «Цензор.нет».

Журналісты і ўсе прысутныя на Майдане Незалежнасці адзначаюць, што галоўны пляц Украіны за сённяшні дзень ператварыўся ў асобную Запарожскую Сеч і ўсё больш нагадвае непрыступную цытадэль.

З самай раніцы ў цэнтр Кіева прыйшла вельмі вялікая колькасць людзей, якая пад вечар толькі павялічылася, нягледзячы на даволі моцныя маразы. СМІ паведамляюць аб 25-30 тысячах удзельнікаў, аднак дакладную колькасць вельмі складана ацаніць, бо частка мітынгоўцаў ўвесь час ходзіць па Хрышчаціку і Майдану Незалежнасці, а таксама грэецца ў памяшканнях, занятых актывістамі, час ад часу змяняючы адзін аднаго на вуліцы і барыкадах.

«Снег нам у помач! Ён насыпаецца ў мяхі і высыпаецца на ўмацаванне паркана. Відаць, гэтым разам нашу Сеч-Майдан не возьме нават цяжкая янычарская тэхніка. Даверу да зэка ніякага няма. Людзі рыхтуюцца сур'ёзна», - пішуць актывісты ў сацсетках.

Нагадаем, сёння ўночы байцы «Беркута» паспрабавалі ўзяць штурмам будынак Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі на Хрышчаціку і зачысціць Еўрамайдан, аднак пасля зладжанага жорсткага супраціву мусілі адступіць.

Раніцай сілавікі прыпынілі наступ на пазіцыі апазіцыйных актывістаў. Камунальнікі ўвесь дзень доўжылі разбор барыкад на «зачышчаных» тэрыторыях, аднак далей у бок еўраактывістаў прасунуцца не змаглі, адзначаюць назіральнікі. На сцэне, усталяванай на плошчы, аднавіўся мітынг, падчас якога лідэры ўкраінскай апазіцыі заклікалі міліцыю не падпарадкоўвацца незаконным загадам і не ўжываць гвалт да дэманстрантаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках