7 траўня 2024, aўторак, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы не здаюцца (Відэа, онлайн)

70

Дзясяткі тысяч кіян праводзяць мітынг у цэнтры Кіева.

Сёння раніцай і днём мітынгоўцаў у параўнанні з мінулымі днямі ў цэнтры Кіева было значна больш, чым учора. Людзі займаліся ўзвядзеннем барыкад, большасць з якіх напярэдадні разабралі супрацоўнікі міліцыі, паведамляе ўкраінская служба «Радыё Свабода».

Удзельнікі Еўрамайдану ўзвялі дзве барыкады вышынёй 5 метраў у пачатку вуліцы Інстытуцкай, на Крэшчаціку ля Дома прафзвязаў, а таксама каля Кіеўскай рады побач з ЦУМам. Умацавалі мітынгоўцы і барыкады на вуліцы Міхайлаўскай, Уладзімірскай і Касцельнай.

Да сярэдзіны дня чацвярга ў цэнтры Кіева сабраліся каля двух дзясяткаў тысяч прыхільнікаў еўраінтэграцыі. Таксама некалькі тысяч чалавек з раніцы пікетавалі будынак Генеральнай пракуратуры, патрабуючы спыніць рэпрэсіі супраць удзельнікаў акцый пратэсту, перадае УНІАН.

Мітынг на Майдане Незалежнасці доўжыцца цэлы дзень. На сцэне выступалі ўкраінскія выканаўцы, палітыкі і актывісты. Перыядычна да прысутных звяртаюцца святары з малітвай і просьбай аб міры на Майдане.

18:45 Мітынгоўцы маюць намер пашырыць намётавы гарадок Еўрамайдану ў бок Крэшчаціка паміж вуліцамі Гарадзецкага і Хмяльніцкага, у тым ліку і каля мэрыі Кіева, паведаміў народны дэпутат ад Батьківщини Андрэй Парубый. Акрамя таго, яшчэ адзін штаб атрадаў самаабароны Еўрамайдану размесціцца ў Доме архітэктара.

«На Майдане намёты ставіць больш немэтазгодна - тут ужо мала месца. Таму мы будзем пашыраць гарадок і ставіць намёты паміж чацвёртай барыкадай (на вуліцы Гарадзецкага) і далёкай барыкадай (на вуліцы Хмяльніцкага). Мы паставім намёты каля будынку КГГА», - заявіў ён сёння, 12 снежня, са сцэны на Майдане Незалежнасці.

Парламентарый адзначыў, што ў сувязі з гэтым мітынгоўцы маюць намер умацаваць існыя барыкады і паведаміў, што апазіцыя атрымала ў сваё распараджэнне Дом архітэктара на вуліцы Грынчанка ў Кіеве для размяшчэння штаба атрадаў самаабароны.

13:40 Каля Апеляцыйнага суда Кіева сабралася каля 500 актывістаў Майдана. Яны патрабуюць ад суду адпусціць удзельнікаў акцыі, арыштаваных 1 снежня каля Адміністрацыі Прэзідэнта.

13:10 У атрадах самаабароны Еўрамайдану знаходзіцца амаль 4 тысячы чалавек. Пра гэта паведаміў народны дэпутат ад партыі «Батькивщина», камендант Еўрамайдану Андрэй Парубій, паведамляе NEWSru.ua.

10:00 Са сцэны спявачка Руслана заклікала людзей не пакідаць Майдан яшчэ як мінімум 6 дзён. Яна матывавала гэта тым, што 17 снежня запланаванае чарговае пасяджэнне ўкраінска-расейскай міждзяржаўнай камісіі, на якім будзе вызначацца лёс Украіны.

Нагадаем, учора ноччу байцы «Беркута» паспрабавалі ўзяць штурмам будынак Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі на Крэшчаціку і зачысціць Еўрамайдан, аднак пасля жорсткага супраціўлення вымушаны былі адступіць.

Раніцай сілавікі прыпынілі наступ на пазіцыі апазіцыйных актывістаў. Камунальнікі ўвесь дзень прадаўжалі разбор барыкад на «зачышчаных » тэрыторыях, аднак далей у бок Еўраактывістаў прасунуцца не змаглі, адзначаюць назіральнікі. На сцэне, усталяванай на плошчы, аднавіўся мітынг, падчас якога лідары ўкраінскай апазіцыі заклікалі міліцыю не падпарадкоўвацца незаконным загадам і не ўжываць гвалт да дэманстрантаў.

Напярэдадні дзяржсакратар ЗША Джон Кэры выказаў «агіду» з нагоды пастановы ўладаў ужыць сілу супраць мірнага пратэсту ў Кіеве. Сёння ЗША заявілі аб магчымым увядзенні санкцый супраць афіцыйнага Кіева.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках