19 траўня 2024, Нядзеля, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цітушкі» закідваюць камянямі аўтобусы, якія едуць на Еўрамайдан (Відэа)

13
«Цітушкі» закідваюць камянямі аўтобусы, якія едуць на Еўрамайдан (Відэа)

У Івана-Франкоўску ў сераду двое невядомых закідалі камянямі аўтобус з людзьмі, які адпраўляўся на Еўрамайдан ў Кіеў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба рэгіянальнага штаба нацыянальнага супраціву, інфармуе сайт еizvestia.com.

Падзея адбылася каля 22.00 па мясцовым часе на вуліцы Незалежнасці каля царквы ў мікрараёне Майзлі.

«Двое «цітушак» разбілі лабавое шкло ў аўтобусе і паранілі ў галаву кіроўцу. У аўтобусе знаходзілася 52 чалавекі, на шчасце, ніхто з іх не пацярпеў», - паведамілі ў рэгіянальным штабе нацыянальнага супраціву.

Невядомыя хуліганы схаваліся ў дварах, потым іх заўважылі на чырвоным аўтамабілі.

Штабу нацыянальнага супраціву прыйшлося ў экстраных умовах шукаць новы транспарт, каб адправіць людзей у Кіеў.

Фота: 5.ua

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках