5 траўня 2024, Нядзеля, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дажынкі» ў крэдыт

77
«Дажынкі» ў крэдыт

На свята ўраджаю выдаткуюць 1 трыльён, а ў бюджэце на гэта ёсць усяго 169 мільярдаў.

Ураджай яшчэ не пасеялі, а губернатар Гомельскай вобласці ўжо агучыў, што на «Дажынкі» ў Жлобіне будзе выдаткаваны трыльён рублёў. Гэта адна трынадцатая бюджэту вобласці на гэты год, перадае «Еўрарадыё».

Адкуль возьмецца яшчэ 831 мільярд? У абласным бюджэце грошай на свята зусім не прадугледжана. Затое на развіццё сельскай гаспадаркі выдзяляецца менавіта 875 мільярдаў. Можа, гэта як раз тыя самыя грошы?

На «Дажынкі» ў Горках выдаткавалі 933 мільярда рублёў, а бюджэт быў яшчэ менш, чым у мінулым годзе - усяго 81 мільярд. Што ж будавалі і за чый кошт? Журналісты спыталі пра гэта ў райвыканкаме.

«Рэканструкцыя чыгуначнага вакзалу і аўтавакзалу ішла за кошт міністэрства. Лядовы палац - гэта бюджэтны праект. Больш за ўсё запатрабаваны быў Лядовы палац. Мы нават не чакалі, што ён будзе ў такой ступені задзейнічаны. На сённяшні дзень да паловы дванаццатай раскуплены білеты. І кожны дзень працуе ў такой нагрузцы», - распавялі ім.

У Горках да свята ўраджаю зрабілі яшчэ прыбудову да школы, у якой раней не было актавай і спартыўнай залаў і сталовай. Зараз ёсць! Новы стадыён, рыбакомплекс і навукова-практычная ферма для навучання студэнтаў.

Таямніцу паходжання грошай на фестываль раскрывае Дзяржкантроль. Амаль палова сумы - гэта... крэдыты і грошы розных арганізацый.

Напрыклад, на «Дажынкі-2011» у Маладзечне выдаткавалі 822 мільярдаў. З гэтай сумы 228 мільярдаў узялі ў крэдыт у банках.

Даследчыкі «Лятучага ўніверсітэта» выязджалі ў розныя гарады, дзе праходзілі «Дажынкі». Глядзелі самі і цікавіліся ў мясцовых жыхароў, што пазітыўнага дало свята для горада. Расказвае даследчык Зміцер Галіноўскі:

«Аформілі ўсё ў такі канцэпт, як «беларускае шчасце». Ён фармаваўся апошнія гады, калі праходзілі «Дажынкі», і выглядае наступным чынам: спартыўны палац, амфітэатр, дзе праходзіць узнагароджанне, пасля 2006 года яшчэ з'явілася набярэжная і пешаходныя зоны. Па гарадах было відаць, што вялікая колькасць сродкаў ішла на добраўпарадкаванне, інфраструктурныя пытанні, масты, дарогі, каналізацыі, школы, бальніцы».

Калі ў горадзе ёсць буйныя прадпрыемствы, то ім таксама прыйдзецца раскашэліцца.

«Дажынкі» вельмі добра спрацавалі там, дзе да гэтага была падрыхтаваная глеба. Дзе былі нейкія праекты і ўлады разумелі, што трэба рабіць, - кажа Зміцер Галіноўскі. - А калі гэта рабілі за год падрыхтоўкі, то там атрымліваўся проста знешні глянец».

Фотa - news.21.by

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках