Чэргі на мяжы з Польшчай працягнуцца 2 тыдні
1- 17.04.2013, 11:43
Сітуацыя з перасячэннем беларуска-польскай мяжы застаецца складанай.
І вырашыць яе атрымаецца толькі на працягу наступных двух тыдняў. Найбольшая колькасць велікагрузаў зараз сабралася ў пункце пропуску Брузгі, дзе чарга на ўезд у Беларусь расцягнулася больш чым на два дзесяткі кіламетраў.
Польскі бок тлумачыць цяжкасці, надыходзячымі велікоднымі святамі і працяглымі травеньскімі выходнымі і рэкамендуе міжнародным перавозчыкам, пры магчымасці, карэктаваць свае маршруты, паведамляе тэлеканал СТВ.