4 траўня 2024, Субота, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеля «Дажынак» у Жлобіне высякаюць векавыя сосны

42

Гарадскія ўлады вырашылі высечы парк у Жлобіне напярэдадні «Дажынак».

Пра гэта сайту charter97.org напісаў чытач Максім Беражны.

«Спяшаюся Вам паведаміць пра падзеі, пра якія сёння кажа і абураецца ўвесь горад. Учора пачалася высечка паркавай зоны з векавымі соснамі, - піша ён.

Жыхар Жлобіна адзначае, што ўказанне знішчыць парк даў кіраўнік Гомельскай вобласці Уладзімір Дворнік. Пры гэтым, ніякіх афіцыйных папер, якія даюць права камунальным службам на высечку дрэў пакуль няма.

«Больш за ўсё дзівіць прычына дадзенага дзейства: каб былі бачныя заліўныя лугі. Што там глядзець? Лугі - як лугі, такіх тысячы па рэспубліцы. І для гэтага трэба высякаць і без таго нешматлікі лес у горадзе. Маразм гэтай сітуацыі пацвярджаецца яшчэ і тым, што так званыя «заліўныя лугі» цудоўна бачныя з трасы М5», - паведаміў чытач.

Нагадаем, у гэтым годзе першапачаткова планавалася правядзенне фестывалю працаўнікоў вёскі ў Гомелі, аднак з-за карупцыйнага скандалу, у якім апынуліся замяшаныя чыноўнікі абласнога цэнтра, яго перанеслі.

Уладзімір Дворнік раней заявіў, што на падрыхтоўку Жлобіна да «Дажынак», спатрэбіцца каля трыльёна рублёў.

Ради «Дожинок» в Жлобине вырубают вековые сосны
Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках