30 красавiка 2024, aўторак, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляеў: Сустрэча з Шагалам мела станоўчы вынік

55
Някляеў: Сустрэча з Шагалам мела станоўчы вынік

Лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» падпісаў мемарандум з паслом Ізраіля.

Вынікі сустрэчы прадстаўнікоў апазіцыі з Язэпам Шагалам у інтэрв'ю «Беларускаму партызану» падвёў Уладзімір Някляеў.

- Пра што можна было размаўляць дзве гадзіны з замежнікам, які абразіў значную частку беларускага грамадства, назваўшы палітвязняў крымінальнікамі, і нават не папрасіў прабачэння?

- Амбасадар Ізраіля не лічыць сябе вінаватым у тым, што СМІ - як ізраільскія, так і беларускія, - няправільна інтэрпрэтавалі ягоныя словы. І не палічыў магчымым прынесці прабачэнні палітвязням і іх сваякам. Няма палітвязняў, а ёсць крымінальнікі з пункту гледжання беларускага рэжыму і існуючага беларускага заканадаўства. Але з пункту гледжання дэмакратычных краін, да якіх адносіцца і Дзяржава Ізраіль, людзі з'яўляюцца безумоўна палітвязнямі. Пра гэта амбасадар Шагал нібыта сказаў у самым канцы інтэрв'ю ізраільскаму тэлебачанню, але гэтыя словы паводле нейкай прычыны не ўвайшлі ў інтэрв'ю. Таму і ўзнікла неадпаведнасць сэнсаў - рэальных і скажоных.

У сувязі з тым, што праз няправільна пададзены матэрыял атрымалася так, што амбасадар прычыніў боль палітвязням і іх сваякам, з гэтай нагоды ён больш за ўсё і шкадуе.

Але размова ішла не толькі пра гэта. Размова ішла аб тым, што паслужыла прычынай не зусім дакладных выказванняў амбасадара. Адной з прычын з'яўляецца недахоп інфармацыі з боку дэмакратычнай супольнасці Беларусі. Інфармацыю пра тое, што ў Беларусі толькі 4 палітвязні, а не 11, ізраільская амбасада атрымала з МЗС. Як сказаў амбасадар, у яго не было падстаў не давяраць сваім калегам-дыпламатам.

Пытанне ў тым, што не толькі за час працы амбасадарам спадара Шагала, але за ўвесь час існавання дыпламатычнай місіі Ізраіля ў Беларусі не адбылося ніводнай сустрэчы ізраільскіх дыпламатаў з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці нашай краіны. Паводле вынікаў сённяшняй сустрэчы з Язэпам Шагалам дамовіліся зрабіць такія сустрэчы рэгулярнымі.

Бакі выйшлі на выніковы мемарандум, калі можна так сказаць, у якім ізраільскі амбасадар заяўляе, што ён асабіста, і Дзяржава Ізраіль будуць садзейнічаць развіццю дэмакратычных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь і абароне правоў чалавека.

Гэтая фраза істотная. Мемарандум можна лічыць станоўчым вынікам сустрэчы, як і заяву амбасадара, што з гэтага часу амбасада будзе ўзаемадзейнічаць як з органамі дзяржаўнай улады, так і з дэмакратычнай супольнасцю.

- Чыё МЗС падало амбасадзе інфармацыю аб чатырох палітвязнях - Беларусі ці Ізраіля?

- МЗС Беларусі.

- Значыць, афіцыйны Менск усё ж прызнае наяўнасць няхай і не 11, але 4 палітвязняў?

- Выходзіць, афіцыйны Менск прызнае наяўнасць палітвязняў.

- Але прасіць прабачэння не стаў. Хоць любы выхаваны культурны чалавек, не кажучы ўжо пра кіраўніка дыпламатычнай місіі, проста прынёс бы прабачэнні за нанесеныя абразы.

- На яго месцы я б так і зрабіў. Але я на сваім месцы, Шагал - на сваім. Амбасадар выказаў толькі шкадаванне з нагоды болю, нанесенага палітвязням няправільна зразумелай фразай. Шагал не можа прынесці прабачэнні за памылкі журналістаў.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках