21 траўня 2024, aўторак, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы знайшлі алмаз-двайнік Зямлі

8
Астраномы знайшлі алмаз-двайнік Зямлі

Даследнікамі з Універсітэта Вісконсін-Мілуокі быў знойдзены белы карлік памерам з Зямлю.

Халодная і цьмяная зорка, якая ўяўляе сабой алмаз. Нябеснае цела знаходзіцца ў 900 светлавых гадах ад нашай планеты ў кірунку сузор'я Вадалея. Згодна з меркаваннямі вучоных, узрост аб'екта прыкладна роўны ўзросту Млечнага Шляху і складае блізу 11 млрд гадоў, піша onliner.by.

Белы карлік атрымаў пазначэнне PSR J2222-0137, яму спадарожнічае пульсар, што быў выяўлены першым, паведамляе The Daily Mail. Астраномы змаглі знайсці халодную зорку (яе тэмпература складае 2700 градусаў па Цэльсіі) з дапамогай радыётэлескопа Грын-Бэнк (Green Bank Telescope, GBT) у Заходняй Віргініі, ЗША.

Паводле гіпотэзы, падобныя зоркі не з'яўляюцца рэдкасцю, аднак праз слабую свяцільнасць выявіць іх складана. «Гэта сапраўды дзіўны аб'ект», - падкрэсліў Дэвід Каплан з Універсітэта Вісконсін-Мілуокі.

Белыя карлікі - кампактныя зоркі з высокай шчыльнасцю, пазбаўленыя ўласных крыніц тэрмаядзернай энергіі. Такія зоркі пачынаюць сваю эвалюцыю як аголеныя ядры чырвоных гігантаў, што выраджаюцца, страціўшы сваю абалонку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках