5 траўня 2024, Нядзеля, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт у Гомелі: жыхары пратэстуюць супраць самавольства чыноўнікаў

19
Бунт у Гомелі: жыхары пратэстуюць супраць самавольства чыноўнікаў

Гомельскі мікрараён «Прыбор-Заходні» хочуць перадаць на баланс сельсавета. На прызначаную сустрэчу з жыхарамі чыноўнікі не прыехалі.

Рэч у тым, што адміністрацыя Савецкага раёна Гомеля прызначыла сход, які сама ж скасавала, не папярэдзіўшы пры гэтым жыхароў, перадае тэлеканал «Белсат».

«Чаму? Чаму?! Мяне гэтае пытанне больш за ўсё хвалюе! Што здарылася? Каму гэта выгадна?»- пытаецца жыхарка гомельскага мікрараёна «Прыбор-заходні».

Але пытанне жанчыны, як і яе землякоў, чыноўнікі не пачулі. Сход, абвешчаны адміністрацыяй Савецкага раёна горада, адміністрацыя ж і скасавала. Праўда, грамадзян папярэдзіць аб сваёй адсутнасці нават не паклапацілася.

«Гэта хто павінен захварэць або катастрофа якая павінна здарыцца, каб адміністрацыя пры абвешчаным сходзе не прыехала да народа?» - пытаецца іншая жыхарка мікрараёна.

Катастрофа, між тым, калі і здарыцца, то закране акурат жыхароў гэтай гарадскога ўскрайку. Пакуль што - гарадскога. Мясцовыя ўлады разглядаюць пытанне аб перадачы мікрараёна «Прыбор-заходні» на баланс раённага сельсавета. Гэта значыць сёння ты яшчэ жыхар горада, а заўтра - вясковец.

«Каб не рабіць тут нічога, ніякіх сродкаў не ўкладваць, яны наважылі нас спіхнуць у гэты калгас, у якім нічога няма, бязладдзе чыніцца. І мы заўсёды казалі: мы і так сядзім на краі ямы, а цяпер яны пастанавілі нас спіхнуць цалкам у гэтую яму!» - абураецца яшчэ адная жыхарка «Прыбор-Заходняга».

«Мы плацім падаткі ў гарадскі бюджэт. Мы за зямлю плацім паводле гарадскіх коштаў. Мы плацім страхоўку аб грамадзянскай адказнасці - гарадскую! Яны спасылаюцца на тое, што гэтая зямля не была перададзеная гораду. Тады на якой падставе мы ўсё гэта плацім?» - абураецца мужчына.

Як гараджане жыхары «Прыбор-заходняга», дарэчы, плацілі з самага пачатку - яшчэ калі куплялі тут, на ўскраіне Гомеля, дзялянкі з аўкцыёну. Ды і крэдыты на жыллё выплачвалі таксама паводле гарадскіх тарыфаў. Чыноўнікі ж абураных грамадзян супакойваюць... бюракратыяй: маўляў, перавод на баланс сельсавета адным росчыркам пяра не робіцца!

«Пасля таго, як усіх узроўняў саветы дэпутатаў ухваляць гэтую пастанову, а без меркавання людзей яны не могуць ухваліць, толькі тады гэтае пытанне можа быць вынесенае на пасяджэнне сесіі абласнога савета дэпутатаў», - тлумачыць у час размовы з «Белсатам» першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля Сяргей Кадола. І дадае, што «людзі трохі накручваюць сітуацыю».

Калі ж хвалявацца няма чаго, то чаму б не прыйсці ўсё ж на сход ды не супакоіць людзей? Пытанне, вядома ж, рытарычнае.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках