Па вуліцах Свіслачы прайшло шэсце пад бел-чырвона-белымі сцягамі
7- 31.10.2015, 17:26
- 14,413
На акцыю памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы прыйшло амаль 100 чалавек.
Яны прайшлі па вуліцах горада пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Арганізатарамі памятных мерапрыемстваў выступілі Партыя БНФ і свіслацкія актывісты партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада», піша «Салiдарнасць».

Як распавёў адзін з удзельнікаў акцыі Зміцер Салошкін, у Свіслач прыехала амаль 50 менчукоў. Яшчэ столькі ж было ўдзельнікаў з розных куткоў Гарадзенскай вобласці.
Акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага адбываецца штогод 31 кастрычніка. Мерапрыемства таксама прымеркаванае да дня нараджэння Віктара Каліноўскага - ідэолага вызвольнага паўстання 1863 года.