5 траўня 2024, Нядзеля, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваўкавыскія таксісты пагражаюць страйкам

34
Ваўкавыскія таксісты пагражаюць страйкам

15 кіроўцаў ваўкавыскай фірмы «Ніка-таксі 22222» гатовыя пачаць страйк.

Як паведамляе «Радыё Свабода», таксісты пратэстуюць супраць мясцовай транспартнай інспекцыі, якая хоча аштрафаваць кожнага на 900 тысяч рублёў (5 базавых велічынь) за перапрацоўку.

Стваральнік фірмы, экс-палітвязень Мікалай Аўтуховіч падтрымлівае абурэнне падначаленых. З яго слоў, звычайна кіроўцы могуць за змену праехаць 50-70 км, а ў астатні час стаяць, чакаючы замовы. Падчас цяперашняга крызісу асноўная частка заказаў - начныя рэйсы, калі праз Ваўкавыск праходзяць пасажырскія цягнікі і з іх дабрацца дадому можна толькі на таксі. Са слоў Аўтуховіча, кіроўцы пагадзіліся працаваць дадатковыя гадзіны. Ёсць і адпаведны загад па фірме. Хоць, кажа Аўтуховіч, гэта толькі фармальная перапрацоўка, бо большую частку часу таксі проста стаяць.

Але транспартная інспекцыя палічыла, што работнікі працуюць больш, чым трэба паводле закона. У выніку пры заробку блізу 2 мільёнаў рублёў амаль палову кіроўцаў будуць вымушаныя аддаць на штрафы. Гэта схіляе іх выказаць свой пратэст у форме страйка.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках