19 красавiка 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Генеральны сакратар Сацыялістычнага інтэрнацыяналу спрабаваў вызваліць мяне з турмы праз Аліева

1

Лідар беларускай апазіцыі ўзяў удзел у Савеце Сацыялістычнага інтэрнацыяналу ў сталіцы Анголы.

Пра гэта кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Мікалай Статкевіч распавёў у каментары сайту charter97.org.

- Сацыялістычны інтэрнацыянал - гэта вядомая міжнародная арганізацыя з больш чым стогадовай гісторыяй, - нагадаў палітык. - Ён аб'ядноўвае больш за 150 сацыял-дэмакратычных і блізкіх да іх паводле ідэалогіі партый з 120 краін свету. Прэзідэнтам Сацыялістычнай інтэрнацыяналу з'яўляецца былы прэм'ер-міністр Грэцыі Георгіяс Папандрэў. Генеральны сакратар - былы чылійскі дысідэнт, які ў часы рэжыму Аўгуста Піначэта двойчы сядзеў у турме, Луіс Аяла. Ён асабіста запрасіў мяне ўзяць удзел у гэтым форуме. «Народная Грамада» мае статус «кансультацыйнага чальца» ў Сацыялістычным Інтэрнацыянале. Гэта адзіная левацэнтрысцкая партыя ў нашай краіне, якая атрымала такі статус. У нас няма рэгістрацыі ў Беларусі, але ёсць прызнанне на вышэйшым міжнародным узроўні.

- Луіс Аяла быў у Беларусі ў той час, калі вы знаходзіліся за кратамі і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам...

- Так, ён увесь час займаўся маёй справай, пакуль я быў у турме і шмат зрабіў для вызвалення. Луіс Аяла быў у Менску ў студзені 2011 года. А ўчора ад прысутных тут, у Луандзе, азербайджанскіх палітыкаў, я даведаўся, што ён сустракаўся з Ільхамам Аліевым і папрасіў яго пагаварыць з Аляксандрам Лукашэнкам і прапанаваць яму вызваліць мяне. Луіс Аяла прапаноўваў пры гэтым забраць мяне ў Чылі на паўгода ці на год. Размова паміж Аліевым і Лукашэнкам на гэтую тэму была, але дыктата адмовіўся вызваляць мяне, матываваўшы гэта тым, што я сам адмоўлюся прымаць такія ўмовы.

- Вы выступалі перад прысутнымі? Пра што гаварылі?

- Асноўнай тэмай форуму былі праблемы таго рэгіёну, дзе ён праходзіў - Афрыкі. Мой выступ прайшоў учора. Я распавядаў пра рэпрэсіі ў нашай краіне, аб фальсіфікацыі выбараў, аб сваім зняволенні і пра тое, праз што я апынуўся за кратамі ў 2010 годзе. Тэма Беларусі таксама гучала перад гэтым, пра яе гаварыў генеральны сакратар Сацыялістычнага інтэрнацыяналу, калі прадстаўляў мяне. Таксама пра сітуацыю ў нашай краіне мы казалі і з прэзідэнтам арганізацыі, прадстаўнікамі кіраўніцтва і з іншымі ўдзельнікамі форуму. Генеральны сакратар Сацыялістычнага інтэрнацыяналу плануе наведаць Беларусь у пачатку наступнага года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках