28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Спачатку ля брамы ўніверсітэта сабралася блізу 200 чалавек

7
Максім Вінярскі: Спачатку ля брамы ўніверсітэта сабралася блізу 200 чалавек
Максім Вінярск

Людзі ў грамадзянскім стаяць ля жалезнай брамы, якая перакрывае праход да галоўнага корпуса ўніверсітэта.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі, які бярэ ўдзел у акцыі студэнтаў, што праходзіць сёння ў цэнтры Менска.

«У гэты момант пратэстоўцы стаяць ля жалезнай брамы, якая перакрывае праход да галоўнага корпуса БДУ. Брама зачыненая, ахова БДУ і нейкія людзі ў цывільным, хутчэй за ўсё з адміністрацыі БДУ, не прапускаюць пратэстоўцаў да галоўнага корпуса. Магчыма, студэнтаў БДУ і прапусцілі б, але тут ёсць і студэнты іншых ВНУ, і журналісты. Іх ні ў якую не хочуць прапускаць. Аднаго чалавека, які трымаў плакат, затрымалі ды склалі на яго адміністрацыйны пратакол. Усяго ля брамы сабралася амаль 200 чалавек», - паведаміў Максім Вінярскі.

Нагадаем, больш за 200 студэнтаў у Менску патрабуюць скасавання платных пераздач і рэальнага студэнцкага самакіравання. Акцыя праходзіць у цэнтры беларускай сталіцы.

Нагадаем, рознагалоссі паміж студэнтамі і адміністрацыяй БДУ пачаліся пасля таго, як у ВНУ агучылі планы ўвесці аплату за пераздачу залікаў і экзаменаў. Універсітэцкую моладзь абурыла такая перспектыва. Студэнты сабралі супраць новаўвядзення больш за 2500 подпісаў, а ў сацыяльных сетках паўсталі пратэстныя групы. Іх ўдзельнікі паведамілі пра намер заявіць на ВНУ ў пракуратуру, калі аплата за пераздачы будзе ўведзеная.

Нягледзячы на пратэсты, 12 лістапада рэктар БДУ падпісаў палажэнне аб платных пераздачах.

У адказ актывісты запланавалі 2 снежня правесці ў Менску марш студэнтаў. Чакаецца, што да яго далучацца ад 300 да 500 чалавек. 26 лістапада на старонцы мерапрыемства з'явілася завочнае запрашэнне на акцыю рэктара ВНУ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках