4 сакавiка 2024, панядзелак, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі: З 1 студзеня - бестэрміновая забастоўка

35
Прадпрымальнікі: З 1 студзеня - бестэрміновая забастоўка
Архіўнае фота tut.by

Улады не збіраюцца ісці на саступкі ІП у пытанні рэалізацыі тавараў без пацвярджэння дакументаў.

У Менску адбылася сустрэча лідараў прадпрымальніцкага руху Беларусі, прадстаўнікоў буйных гандлёвых рынкаў і актывістаў з розных рэгіёнаў краіны. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў адзін з лідараў руху салідарнасці "Разам", прадпрымальнік Аляксандр Макаеў.

«Пасля 1 студзені для прадпрымальнікаў пачнецца «гарачая пара»: пачнуць закрывацца выставы і рынкі, бо ўлады будуць канфіскоўваць тавар, які не будзе мець накладных дакументаў і сертыфікатаў якасці, - кажа ён. - У сённяшніх умовах гаспадарання людзі будуць не здольныя здабываць гэтыя сертыфікаты, бо ў Расеі, калі такія дакументы і магчыма атрымаць, то іх сапраўднасць ставіцца пад сумнеў дзяржаўнымі органамі ў Беларусі.

Сёння прадстаўнікі прадпрымальніцкага сектара абмяркоўвалі гэтую сітуацыю і прыйшлі да высновы, што ўлады не жадаюць ісці на перамовы і на саступкі гандлярам. Таму прынятая пастанова з 1 студзеня аб'явіць бестэрміновую забастоўку на рынках і выставах усёй краіны. А таксама ў студзені правесці мітынг на Кастрычніцкай плошчы Менска. Пастанова па даце мітынгу яшчэ не прызначаная, і гэтае пытанне будзе развязвацца пазней».

Аляксандр Макаеў упэўнены ў тым, што акцыі пратэсту будуць падтрыманыя вялікай колькасцю рынкавых гандляроў.

«У сённяшні страйкавы камітэт запісваюцца да ста адсоткаў прадпрымальнікаў. Нават тыя, хто мае ўсе патрабаваныя дакументы. Бо калі не будзе большасці гандляроў, то і ім не будзе сэнсу стаяць на рынках, якія будуць пуставаць.

Збольшага людзі разумеюць, што яны пастаўленыя ў сітуацыю безвыходнасці і многае будзе залежаць ад іх саміх», - сказаў ён.

Як паведаміў Аляксандр Макаеў, прывітальнае слова з заклікам да салідарнасці ў абароне сваіх правоў удзельнікаў сустрэчы даслаў з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч.

Нагадаем, што многія ІП збіраюцца масава спыніць гандаль з 1 студзеня 2016 года. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. Да 1 студзеня 2016 года ім дадзенае права рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных да 1 ліпеня 2014 года ў Беларусь без суправаджальных дакументаў, па зарэгістраваных у падатковых органах вопісах рэшткаў.

500 прадпрымальнікаў рынку ў Полацку апоўдні 16 кастрычніка пачалі страйкаваць у знак пратэсту супраць масавых праверак, якія праводзяць супрацоўнікі падатковай інспекцыі і АБЭЗ. Сустрэча з адміністрацыяй не прынесла вынікаў. У раённай падатковай інспекцыі прадпрымальнікаў папярэдзілі пра тое, што праверкі прадоўжацца.

ІП не выключаюць новых акцый пратэсту.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках