4 траўня 2024, Субота, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Беларусы даб'юцца пераменаў - як мы змаглі дамагчыся гэтага ў Віскулях

12
Станіслаў Шушкевіч: Беларусы даб'юцца пераменаў - як мы змаглі дамагчыся гэтага ў Віскулях
Станіслаў Шушкевіч
ФОТА: KP.BY

Беларусы знойдуць спосаб дамагчыся рашучых зменаў.

24 гады таму СССР спыніў існаванне. 8 снежня 1991 года ў рэзідэнцыі "Віскулі" было падпісанае пагадненне аб стварэнні СНД. Белавежскае пагадненне паклала канец гісторыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Ад Беларусі пагадненне падпісалі старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч і прэм'ер-міністр Вячаслаў Кебіч.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч у каментары charter97.org ацаніў гэтую падзею ў кантэксце сучаснай гісторыі Беларусі:

- Больш за ўсё ў сваім жыцці я ганаруся дзвюма справамі: Віскулёўскім подпісам і пастановай прыбраць ядзерную зброю з тэрыторыі Беларусі. Не ведаю, што з гэтага больш важна для нашай гісторыі, але мне здаецца, што абедзве падзеі вельмі важныя. Сёння, калі мы ўсведамляем, што адбылося, іх маштаб успрымаецца інакш.

А тады я не думаў, што падпісанне дамовы ў Віскулях - гэта гістарычная падзея і праява нейкай мужнасці. Сёння мяне ўжо прызвычаілі да такой думкі: бо калі задумаешся, што мы замахнуліся дэ-юрэ на Савецкі Саюз – значыць, мы былі не такімі ўжо «слабакамі» або недальнабачнымі палітыкамі. Значыць, мы былі палітыкамі, якія адказвалі найвышэйшаму ўзроўню разумення сусветных падзей. Фактычна, мы зрабілі тое, чаго нельга было зрабіць у той сітуацыі.

Як гэта часта бывае ў гісторыі, далейшыя падзеі сталі развівацца паводле схемы: рэвалюцыі задумваюцца разумнымі, інтэлігентнымі людзьмі, здзяйсняюцца фанатыкамі, а іх вынікам карыстаюцца падонкі. У нейкім сэнсе, усім, чаго мы дасягнулі дзякуючы атрыманню незалежнасці, скарысталіся людзі не беларускіх перакананняў, не адданыя Беларусі, заклапочаныя толькі сваёй уладай.

Гэта адбылося, па-першае, у Беларусі, а цяпер і Расея ідзе гэтым жа шляхам. Дыктатары, якія кіруюць дзвюма краінамі, дамовіліся паміж сабой аб падтрымцы адзін аднаго дзеля ўтрымання ўлады. Пакуль Уладзімір Пуцін будзе кіраваць Расеяй і падтрымліваць Аляксандра Лукашэнку, будзе цяжка дамагчыся рашучых зменаў у Беларусі. Але беларусы знойдуць спосаб гэта зрабіць так, як мы змаглі гэта зрабіць у Віскулях.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках