10 траўня 2026, Нядзеля, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францішак Вячорка: Ціск на «Хартыю» - гэта крок на далейшую ізаляцыю Беларусі

2
Францішак Вячорка: Ціск на «Хартыю» - гэта  крок на далейшую ізаляцыю Беларусі
Францішак Вячорка

Блякаваньне сайту стала халодным душам для ўсіх, хто быў паверыў у мяккую эвалюцыю рэжыму.

Беларускі грамадзкі актывiст i журналіст Францішак Вячорка пракаментаваў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» блакіроўку «Хартыі».

«Блякаваньне Сharter97.org стала халодным душам для ўсіх, хто быў паверыў у мяккую эвалюцыю рэжыму. І я ня веру ў тэорыю клянавай барацьбы, маўляў, злыя сілавікі помсьцяць харошаму Макею. Узьнікае фальшывае уражаньне нейкага суперніцтва і канкурэнцыі ўнутры рэжыму. Што б насамрэч ні адбывалася ў элітах, апошняе слова заўжды застаецца за Лукашэнкам.

Блякаваньне «Хартыі» асаблівае таксама і тым, што гэта дэманстратыўны крок на канфрантацыю. Ранейшыя атакі на незалежных журналістаў можна было патлумачыць плошчамі, выбарчымі кампаніямі, масавымі пратэстамі. Гэтым разам улады наносяць удар без нагоды, дэманструюць поўную беспакаранасьць, і правяраюць рэакцыю Захаду ды грамадзянскай супольнасьці.

На жаль, ціск на «Хартыю» — гэта таксама крок на далейшую ізаляцыю Беларусі, якой скарыстаецца Расея. Усе намаганьні па ўцягваньні Беларусі ў заходнюю арбіту разьбіваюцца аб нерэфармавальную таталітарную прыроду рэжыму. Расейскія спутнікі і рэгнумы паціраюць ручкі, бо для іх «Хартыя» — была заўжды косткай у горле», - адзначыў Францішак Вячорка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках